Название | Дэманы доктара Глінскага |
---|---|
Автор произведения | Сяргей Егарэйчанка |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2019 |
isbn | 978-985-7210-08-4 |
Я плёснуў у бакал трохі каньяку, пасля чаго перамясціўся з разагрэтай вячэрай у кабінет.
Перш за ўсё мне трэба было адпачыць і супакоіць думкі, якія скакалі, нібы пародзістыя коні на спаборніцтвах. Я з цяжкасцю разумеў, што сёння адбылося і як будаваць сваё далейшае жыццё. Адзінае, што мне было крыштальна ясна – дык гэта тое, што ранейшае жыццё скончана.
Я праглынуў вячэру, нават не заўважыўшы гэтага. Затым талеркі былі змешчаныя ў посудамыйную машыну, а я зноў уладкаваўся на крэсле ў кабінеце, узяўшы ў рукі папку, якую падабраў на стале прэзідыума ў бункеры.
Зрабіўшы глыток каньяку, я выцягнуў з папкі першы лісток. Ён быў напісаны ад рукі прыгожым сціслым почыркам.
«Дарагі Якуб! Я яшчэ раз хачу падзякаваць вам за той адказ, які атрымаў ад вас сёння. З вашай дапамогай мы зможам рэалізаваць наш праект і прынесці карысць усяму, што нас акаляе і што мы любім.
У гэтай папцы вы знойдзеце шэраг дакументаў, якія я прашу вас падпісаць у знак таго, што вы прызнаеце сябе кіраўніком праекта. Першым з іх будзе тэкст вашай дэкларацыі, якую вы склалі, наколькі я ведаю, не спадзяючыся ні на што іншае, як толькі на сваю мару. Гэтая мара не толькі ваша, Якуб, яе падзяляюць вельмі шмат людзей. Вы дасце ім шанец на яе рэалізацыю. Тэкст дэкларацыі з подпісамі будзе захоўвацца як рэліквія. Яна – сапраўды гістарычны дакумент. Не мне вам тлумачыць, што, паставіўшы свой подпіс пад ім, вы адракліся ад усяго, што звязвала вас з мінулым.
Ваша прозвішча па праве стаіць першым у спісе. На другім месцы – маё імя, і я ўзяў на сябе смеласць загадзя распісацца там. Аднак ваш подпіс будзе стаяць вышэй за мой і будзе мець куды большую значнасць.
Адразу за дэкларацыяй ляжаць загады аб пераходзе пад ваша кіраўніцтва праектаў, якія запушчаны на сённяшні дзень. Сярод іх наступныя:
– Рэактар кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу;
– Станцыя ачысткі вады;
– Шпіталь, медыцынскія і фармацэўтычныя лабараторыі;
– Лабараторыя сувязі;
– Лабараторыя электронных кампанентаў;
– Хімічная лабараторыя.
Акрамя таго ў бліжэйшы час мы адкрыем праекты ў галіне геннай інжынерыі, астрафізікі, сельскай гаспадаркі. Загады аб стварэнні гэтых праектаў вы таксама знойдзеце ў агульным спісе.
Няхай вас не здзіўляе такае разнастайнасць напрамкаў дзейнасці: мы будзем працаваць над усім, што можа прыносіць карысць. Скажу вам больш, мы будзем адкрываць усё новыя і новыя напрамкі па меры развіцця праекта. Праз год мы запусцім касмічную праграму і зможам вывесці на арбіту найбуйнейшы радыётэлескоп, які ў некалькі