Дэманы доктара Глінскага. Сяргей Егарэйчанка

Читать онлайн.
Название Дэманы доктара Глінскага
Автор произведения Сяргей Егарэйчанка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-7210-08-4



Скачать книгу

да таго часу, пакуль мы не заявім свету пра існаванне нашага праекта. Іншага выбару няма, Якуб.

      – Добра. Вы амаль пераканалі мяне. Хоць, калі сказаць шчыра, мне ўсё яшчэ здаецца, што я слухаю нейкую казку. Ці ўвогуле сплю ў сваім нумары на 42–й вуліцы і зараз прыйдзе час прачынацца і ехаць у Нюарк.

      – Што вам сапраўды не зашкодзіла б, Якуб, дык гэта паспаць. У вас наперадзе вельмі напружаны графік, да якога трэба падрыхтавацца. Нас чакае чатыры гадзіны палёту, затым пасадка для дазапраўкі і яшчэ адзін працяглы пералёт. Вам хопіць часу, каб выспацца з лішкам.

      – Вы памятаеце пра маю праблему? Для мяне сон і самалёт —несумяшчальныя рэчы. Акрамя таго, як вы хочаце, каб я заснуў пасля ўсяго, што вы мне нагаварылі? Мой мозг уладкаваны так, што ён павінен пераварыць інфармацыю, і толькі потым ён будзе гатовы адпачываць. Зараз яму падкінулі вельмі цяжкую ежу, і, баюся, ён не хутка з ёй справіцца.

      – Гэта папраўна. Па-першае, як вы заўважылі, гэта не зусім звычайны самалёт. Тут цудоўная гукаізаляцыя, і, хоць мы не можам дамагчыся поўнай адсутнасці шуму рухавікоў, мы звялі яго да мінімуму. У спальным спакоі створаны ўсе ўмовы для адпачынку, як быццам вы знаходзіцеся ў сябе дома, а не ў салоне самалёта на вышыні трыццаці тысяч футаў. А па-другое, – Гор пацягнуўся да шуфлядкі ў стале, вывудзіў з яе невялікую бутэлечку і дастаў таблетку, – па-другое, ёсць спосаб дапамагчы свайму арганізму адпачыць. Вы прымеце гэта і заснеце як немаўля. Вы нават не заўважыце пасадкі і паўторнага ўзлёту. Калі вы прачнецеся, мы будзем ужо амаль на месцы.

      – Што гэта?

      – Выдатнае снатворнае, мы выкарыстоўваем яго, каб нашы пацыенты лепш пераносілі пералёт. Яно практычна не ўплывае на арганізм і ў той жа час апускае вас у глыбокі сон, які цудоўна аднаўляе сілы.

      – Чырвоную або сінюю таблетку, Нэа? – прамармытаў я сабе пад нос.

      Гор зарагатаў.

      – Вы прыхільнік Галівуду? Не, мая таблетка не дасць вам такіх магчымасцей, Якуб, – ён працягнуў мне пілюлю. – Прыміце яе зараз і адпраўляйцеся ў спальны пакой. Побач з ложкам ляжыць пульт, якім вы зможаце адрэгуляваць асвятленне і клімат. Я не буду вас будзіць, пакуль вы самі не прачнецеся.

      Я ўзяў снатворнае і праглынуў яго, запіўшы вадой. Затым я падняўся і працягнуў Гору руку.

      – У такім выпадку, да сустрэчы заўтра.

      – Адпачывайце спакойна, Якуб.

      – Дзякуй.

      Праз паўгадзіны я сапраўды спаў, захутаўшыся ў мяккую коўдру.

      «Фалькон» ляцеў у самае сэрца Ціхага акіяна.

      Мне не прыснілася ніводнага сну.

      5. Бункер суднага дня

      Мы заходзілі на пасадку, калі ў адзначаным Горам раёне была палова на чацвёртую дня. Пры гэтым у Еўропе, адкуль мы выляталі, ужо надышло 23–е чэрвеня, а тут было яшчэ 22–е.

      Я прачнуўся адпачнуўшым і бадзёрым: чароўная пілюля спрацавала бездакорна.

      Гор ляжаў на раскладзеным крэсле ў пярэдняй частцы самалёта, размясціўшы на каленях кампактны ультрабук.

      – Як паспалі, Якуб?

      – Шчыра