Название | Дэманы доктара Глінскага |
---|---|
Автор произведения | Сяргей Егарэйчанка |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2019 |
isbn | 978-985-7210-08-4 |
– Чаму?
– Іх ўклад не перавышаў дзесяці працэнтаў ад агульнай сумы ў рэальных грошах. Такое рашэнне было прынята на перамовах з маім гаспадаром, і ўсе яны пагадзіліся з гэтай умовай, паколькі цалкам давяраюць яму.
– Наколькі я разумею, аб праекце ўжо ведае дастаткова вялікая колькасць людзей?
– Мы ў любым выпадку не змаглі б гэта схаваць. Зараз ва ўсе дэталі прысвечана парадку пяцідзесяці чалавек, яшчэ каля ста валодаюць абмежаванай інфармацыяй.
Якую колькасць вы плануеце прыцягнуць?
– Сотні, Якуб. А затым тысячы. Аднойчы членамі нашага праекта стануць дзясяткі тысяч разумнейшых людзей планеты, і гэта наша мэта.
– Рэжым сакрэтнасці, кажаце? – я хмыкнуў.
– Разумею вашу іронію. Калі сакрэт ведаюць трое – будуць ведаць усе. Наша таямніца – гэта сакрэт палішынеля. Прынамсі, яна стане такой ўжо хутка. Але мы не зможам вечна абмяжоўваць гэтую інфармацыю. Свет даведаецца аб нашым існаванні толькі тады, калі мы адкрыта заявім пра яго – гэта значыць яшчэ вельмі не хутка. Аднак карпарацыі, урады, спецслужбы будуць ведаць, як толькі мы пачнём актыўную працу, і мы нічога з гэтым не зможам зрабіць.
Увайшла Анна з двума падносамі ў руках.
– Доктар Глінскі, гэта вам.
– Дзякуй вам.
– А гэта вам, спадар Гор.
– Дзякуй, мая дарагая. Усё як я казаў вам?
– Усё ў адпаведнасці з вашымі пажаданнямі і пажаданнямі доктара.
Я здзіўлена паглядзеў на яе.
– Маімі пажаданнямі?
– Так, доктар, – дзяўчына нахіліла галаву з усмешкай на вуснах, павярнулася і пайшла да сябе. Я перавёў позірк на Гора. У яго вачах зіхацелі гарэзныя іскрынкі.
– Я ж казаў, Якуб, што мы шпіёнілі за вамі. Мы ведаем пра вас усё: які ваш распарадак дня, якім маркам электронікі вы аддаяце перавагу, якая музыка гучыць у вашай машыне і, зразумела, якія вашы гастранамічныя перавагі. Праверце, ці не памыліліся мы?
Я падняў клош, якім была накрыта адна са страў. Пад ім я ўбачыў бараніну ў журавінавай падліўцы з агароднінным гарнірам. Я хмыкнуў і падняў другі клош. Ён хаваў шарыкі далмы.
– Ну як, мы стрэлілі трапна?
– Я ўражаны.
– Дазвольце наліць вам яшчэ віскі.
– Дзякуй. Смачна есці, Тамім.
– Смачна есці, Якуб.
Хвілін дзесяць мы былі занятыя абедам. Я быў не супраць працягнуць размову і падчас прыняцця ежы, аднак Гор, мяркуючы па ўсім, вельмі сур’ёзна ставіўся да гэтай працэдуры.
Нарэшце араб падняў позірк ад талеркі і выклікаў Анну. Тая моўчкі забрала посуд.
– Я спадзяюся, што вы аднавілі сілы, Якуб, і мы можам вярнуцца да нашых пытанняў.
– З вялікім задавальненнем.
– Такім чынам, як я ўжо сказаў, інфармацыя аб нашай дзейнасці будзе вядомая ўсім і, у той жа час, нікому. Мы не чакаем сур’ёзных перашкод для нашай працы