Название | Дэманы доктара Глінскага |
---|---|
Автор произведения | Сяргей Егарэйчанка |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2019 |
isbn | 978-985-7210-08-4 |
Спецыялісты, занятыя ў нас, будуць працаваць па ўсім зямным шары. Па вялікім рахунку, мы будзем чымсьці накшталт міжнароднай арганізацыі «LIGO», якая пацвердзіла нядаўна тэорыю Эйнштэйна аб існаванні гравітацыйных хваль. У «LIGO» працуюць навукоўцы з розных краін, яна выкарыстоўвае навуковую інфраструктуру па ўсім свеце. Нас будзе адрозніваць толькі тое, што наша сфера дзейнасці куды больш шырокая, але схаваная ад старонніх вачэй. Пакуль.
Такім чынам, як я ўжо сказаў, на востраве Роса будзе размяшчацца каардынацыйны цэнтр арганізацыі. Зірніце на экран. Вось здымак выспы з космасу.
На маніторы з’явіліся абрысы прадаўгаватай гарыстай выспы, пакрытай густой расліннасцю. Па краях была выразна бачная лінія пяшчаных пляжаў, а з паўночнага боку размяшчалася досыць вялікая бухта. На фотаздымку ледзь праглядаліся будынкі – больш за тры дзясяткі домікаў, разглядзець якія больш падрабязна не ўяўлялася магчымым. З боку бухты да іх вяла тонкая рысачка дарогі – таўшчынёй у волас. Дарожная сетка, раскіданая ў няправільным парадку, угадвалася па ўсёй выспе.
– І гэта ваш каардынацыйны цэнтр? Катэджны пасёлак?
Гор радасна зарагатаў.
– Гэта цудоўна, што вы так думаеце, Якуб. Значыць і астатнія купяцца. Так, гэта выглядае як катэджны пасёлак, закрыты курорт для вельмі багатых людзей. У гэтых доміках будуць пражываць людзі, якія стала знаходзяцца на востраве або наведваюць яго. Мы пабудуем яшчэ як мінімум сотню такіх. Аднак з паветра гэта будзе выглядаць менавіта так – катэджы для адпачынку, інфраструктура для лянівай забавы, пясчаныя пляжы і іншае. Мы нават пабудуем там цэлы рэстаран. А вось тое, што не павінна быць заўважана староннім поглядам, мы надзейна схавалі.
– Дзе?
– У адзіным даступным нам месцы – пад зямлёй. Востраў дастаткова высока падняты над узроўнем акіяна, і ў вулканічнай пародзе мы высеклі цэлы падземны горад. Такія будавалі і ў ЗША, і ў Савецкім саюзе на выпадак глабальнага канфлікту. Мы нават празвалі яго паміж сабой «бункерам суднага дня». Гэта сапраўдны прытулак, здольны вытрымаць ядзерны ўдар у два дзясяткі мегатон у радыусе пяці кіламетраў. Мы і будавалі яго для такіх мэт: свет нестабільны, і хто ведае, калі якому-небудзь вярхоўнаму псіхапату прыйдзе ў галаву націснуць чырвоную кнопку. Аднак калі мы ўбачылі ваш праект, то зразумелі, у чым сапраўднае прызначэнне гэтага комплекса. Там ёсць усё, што неабходна не толькі для працы,