На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

Читать онлайн.
Название На парозе раю
Автор произведения Зінаіда Дудзюк
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Сучасная проза Беларусі
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-581-006-4



Скачать книгу

ты ж мая жонка!

      – Ненавіджу цябе! А развод будзе! Не турбуйся. У мяне проста яшчэ рукі не дайшлі, – сказала яна і пабегла да дзвярэй.

      Сэрца яе калацілася, усё ў сярэдзіне напялася і дрыжала, быццам гатовае абарвацца. Бадай, гэта не былі ўжо ні нянавісць, ні каханне, а парушаная раўнавага, здабытая ў выніку перажытага невыноснага душэўнага болю і самоты. Хацелася хутчэй даехаць дамоў, застацца адной. Яна спыніла маршрутнае таксі і праз дзесяць хвілін была ўжо дома. Узяла чайнічак, падораны Клаўдзіяй Міхайлаўнай, усыпала жменю заваркі, заліла кіпнем, пачакала пакуль настоіцца, наліла сабе гарбаты, панюхала, пакаштавала і падумала, што ў гаспадыні заварніка напой атрымліваўся больш духмяны.

12

      Праз некалькі тыдняў Юлі патэлефанавалі з КДБ і сказалі, што яна атрымала дазвол на тое, каб вывучыць справу Мартынюк Клаўдзіі Міхайлаўны, але папярэдне трэба дамовіцца з супрацоўніцай архіва Антанінай Георгіеўнай Кашырынай пра канкрэтны дзень і час. Гэтая вестка вельмі ўзрадавала журналістку. Яна неадкладна пазваніла супрацоўніцы і ў той жа дзень па абедзе накіравалася ў архіў.

      Малады чалавек, які сядзеў на вахце, сам выклікаў па тэлефоне служачую архіва і сказаў Юлі трохі пачакаць. Яна села ў адно з крэслаў, што стаялі каля сцяны, і пачала назіраць, як снуюць туды-сюды па калідоры маладыя мужчыны, падымаюцца і спускаюцца па лесвіцы, адны вітаюцца з вахцёрам за руку як з даўнім знаёмым, іншыя, мінаючы яго, паказваюць пасведчанні. Журналістцы ўсе яны ўяўляліся сакрэтнымі агентамі, якія незаўважна ходзяць па вуліцах, прыслухоўваюцца да гаворак людзей, а потым робяць нейкія высновы пра стан грамадства. Зрэшты, падумала яна, і журналісты займаюцца тым самым: сустракаюцца з людзьмі, робяць свае высновы і пішуць у газету, кожны працуе ў меру сваіх здольнасцей.

      Да Юлі падышла невысокая худзенькая дзяўчына з тонкімі рысамі твару, якія бываюць у адухоўленых асоб, ці ў тых, хто перажыў у жыцці вялікую страту, ветліва ўсміхнулася і запрасіла ў пусты пракураны пакой, дзе стаялі стол і два крэслы. Юля агледзела гэта няўтульнае памяшканне і міжвольна падумала, што, напэўна, тут сакрэтныя супрацоўнікі сустракаюцца са сваімі апекунамі і расказваюць пра розныя таямніцы.

      Дзяўчына паклала перад журналісткай не вельмі тоўстую папку і сказала:

      – Калі ласка, чытайце, але гэтыя дакументы нельга выкарыстоўваць у публікацыях.

      Такое папярэджанне трохі збянтэжыла Юлю, аднак, паколькі для яе было зараз самым важным дазнацца пра сапраўдныя факты з жыцця Клаўдзіі Міхайлаўны, яна пайшла на кампраміс:

      – Добра, я выкарыстаю іх для напісання мастацкага твора.

      Юля раскрыла папку і пачала чытаць следчую справу. Нейкі маёр Макавеяў паведамляў, што ён разгледзеў матэрыялы па антысавецкай дзейнасці Мартынюк Клаўдзіі Міхайлаўны, 1915 года нараджэння, з вёскі Зёльнава Антопальскага раёна, з сялян-сераднякоў, беларускі, адукацыя – чатыры класы, члена ВКП(б), былой сувязной партызанскага атрада імя Кірава, з верасня 1943 да студзеня