На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

Читать онлайн.
Название На парозе раю
Автор произведения Зінаіда Дудзюк
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Сучасная проза Беларусі
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-581-006-4



Скачать книгу

чаго вам ехаць? Хворую пакладуць у рэанімацыю. Туды наведвальнікаў не пускаюць. Як ёй палепшае, тады і прыходзьце наведаць.

      Клаўдзію Міхайлаўну вынеслі на насілках. Надзя засталася ў пустой кватэры адна, вінавата падумала:

      – Нездарма наш бацька казаў, што за грэх нябожчык і з таго свету адпомсціць. «Ніколі не скардзілася, каб што балела, і раптам – на табе! Напэўна, і запавет не склала. Зрэшты, я ды мае дзеці – адзіныя яе спадчыннікі».

9

      Сваё замужжа Юля ўспрыняла з пэўнай доляй іроніі і з абсалютным спакоем. Цяпер стала модна выпрабоўваць сябе ў шлюбе. Як не атрымаецца сумеснае жыццё, дык можна развесціся. Не вялікая страта. Невядома, дзе шукаць тое каханне на свеце. Мо гэта яно і ёсць, толькі трэба лепш прыгледзецца. З Барысам ёй было лёгка і проста. Здавалася, што ён гатовы выканаць усялякае яе жаданне, хоць асаблівых капрызаў яна і не выказвала. Неставала часу. Паездкі ў раён і напісанне артыкулаў забіралі час, сілу і душу. Да таго ж у Барыса часта здараліся дзяжурствы ў святочныя дні, дык бачыліся яны рэдка. Часам Юля нават пачынала сумаваць па ім недзе ў дарозе. Барысу часцяком даводзілася самому гатаваць ежу, прыбіраць кватэру і нават мыць бялізну. Толькі калі пайшла ў дэкрэтны адпачынак, мімаволі занялася гаспадаркаю і заўважыла, што каханы муж часам па трое сутак не прыходзіць додому, усё праводзіць нейкія аперацыі і рэйды. Аднойчы, збіраючыся мыць ягоную міліцэйскую сарочку, праверыла кішэні, каб не сапсаваць якую патрэбную паперыну ці грошы, а знайшла фотаздымак, на якім Барыс трымаў на руках голую дзяўчыну. У Юлі ад нечаканасці ажно рукі затрэсліся і лоб пакрыўся кроплямі поту, быццам яна без дазволу дакранулася да брыдкай чужой таямніцы. Яна адкінула ад сябе фотаздымак, нібы змяю, а потым пачала таптаць яго нагамі. Хацела нават спаліць. Ды дзіцятка варухнулася пад сэрцам, і яна сцішыла свой гнеў, пайшла і легла на канапу, адчуваючы, як навальваецца на сэрца невыносны цяжар.

      Так яна і праляжала, не ўстаючы, ажно да позняга вечара, пакуль не прыйшоў Барыс, ажыўлены, вясёлы.

      – Што гэта? – спытала Юля, паказваючы рукою на фотаздымак, які ляжаў на падлозе сярод пакоя.

      – А! Гэта! Я ж табе расказваў, як русалку злавіў, – Барыс нервова засмяяўся, хуценька падняў фотаздымак і схаваў у кішэню.

      – Не хлусі. Ты мне нічога не казаў.

      – Успомні. Пра русалку.

      – У мяне добрая памяць. Такога не было.

      – Не помніш? Тады слухай. Аднойчы ўвечары мы з сяржантам Міхальчуком ішлі па набярэжнай, чуем, нехта ў цемры плёхаецца. Думалі: тапелец. Я кінуўся ў ваду і дастаў голую дзяўчыну. Аказваецца, яна вырашыла пакупацца голенькая, бо не мела пры сабе купальніка. Сяржант мяне сфатаграфаваў на памяць.

      – А цяпер ты ў гэтай русалкі па трое сутак дзяжурыш?

      – Юлька, ну там няма нічога сур’ёзнага, – разгублена пачаў апраўдвацца Барыс. – Мы проста знаёмыя і ўсё.

      – Для чаго табе гэтае знаёмства?

      – Проста так.

      – Ажаніўся ты таксама проста так? Дзе ж тваё каханне? На дне Мухаўца ўтапіў, як русалку ратаваў? А цяпер ходзіш да яе невад закідваць.

      – А табе што да