На парозе раю. Зінаіда Дудзюк

Читать онлайн.
Название На парозе раю
Автор произведения Зінаіда Дудзюк
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Сучасная проза Беларусі
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2019
isbn 978-985-581-006-4



Скачать книгу

пра мяне не трэба. Я нявартая вашага пяра.

      – Вы замужам? – раптам спытала Юля.

      – Не.

      – Чаму?

      – Не атрымалася.

      – А мы сапраўды падобныя. Я таксама адна, бо і ў мяне не атрымалася, – сказала Юля. – У вас ёсць бацькі?

      – Мама памерла пяць гадоў таму. Бацька жывы, пры мне.

      – У мяне таксама мама памерла, але даўно. Бацька ажаніўся другі раз. Сапраўды, нешта ў нас ёсць агульнае, але і шмат рознага. Бадай, нас яднае час. Але ў адным і тым жа часе людзі жывуць па-рознаму. Напэўна, у напісанні гістарычага твора галоўнае – адчуць час, ягоны водар і смак.

      Супрацоўніца архіва нічога не адказала, зноў схілілася над кніжкаю. Юля перагарнула яшчэ адну старонку, пачала чытаць і не паверыла ўласным вачам. У чарговым пратаколе допыту Клаўдзія Міхайлаўна прызнавалася, што гэта яна напісала лістоўкі.

      «Яе прымусілі ўзяць на сябе віну? Чаму яна гэта зрабіла? Ці яна сапраўды напісала ўлёткі?» – пытанні станавіліся ў шэраг, Юля ўчытвалася ў тэкст і шукала на іх адказы. Ёй было неабходна гэта зразумець, каб напісаць праўду пра жанчыну, якая ўвайшла ў яе жыццё і нават пасля смерці працягвала суіснаваць побач, можа, таму, што на гэты час у дзяўчыны не было побач блізкага чалавека. Бацьку яна тэлефанавала гады ў рады, з мачыхаю наогул пазбягала гаворак. Універсітэцкія сяброўкі разляцеліся хто куды, а новых сардэчных таварышак пакуль не знаходзілася.

      Хутка ёй трапіліся дакументы, дзе гаварылася, што Клаўдзіі Мартынюк прапанавалі напісаць нейкі тэкст, які пераканаў экспертаў, што лістоўкі напісаны яе рукою. І тады яна пачала прызнавацца, аднак прызнанні гэтыя не былі падобныя на праўду. І зноў у Юлінай галаве раіліся пытанні: «Навошта Клаўдзія Міхайлаўна гэта зрабіла? Чым выкліканы быў такі пратэст, які нікога ні ў чым не пераканаў, а прымусіў яе стаяць на жудаснай мяжы паміж жыццём і смерцю, а пасля пакутаваць доўгія гады, трываць прыніжэнні, пагарду, адчуваць сябе адрынутаю ад грамадства?»

      Журналістка ўчытвалася ў сухія пратаколы і даведкі – адказаў не было. Яна страціла адчуванне часу, але супрацоўніца архіва нагадала ёй, што працоўны дзень заканчваецца.

      – Зараз? – спытала Юля.

      – Пажадана.

      – Шкада. Можна я заўтра прыйду з самага ранку?

      – Прыходзьце. Калі ласка.

      Юля з жалем загарнула папку, не хацелася з ёю развітвацца. Недзе там, магчыма, у самым канцы ляжыць разгадка таямніцы жыцця Клаўдзіі Міхайлаўны, якую яна, верагодна, нікому не раскрывала. Знаёмства з гэтаю следчаю справаю стала карысным для журналісткі яшчэ і тым, што яна ўпершыню ўбачыла, наколькі далёкі можа быць аповед ад сапраўднага дакумента. Дарэчы, і дакумет можа быць сфальсіфікаваны, а сапраўдная сутнасць справы хавацца недзе між радкамі. Трэба ўмець зразумець яе, паспрабаваць ужыцца ў ролю чалавека, які знаходзіцца пад следствам, а потым прадстае перад суддзёй.

16

      На другі дзень Юля прачнулася раней звычайнага і адразу адчула ў душы лёгкі неспакой і нецярплівасць, як здараецца перад пэўнаю важнаю і вельмі жаданаю сустрэчаю.