На заснежаны востраў. Анка Упала

Читать онлайн.
Название На заснежаны востраў
Автор произведения Анка Упала
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Электронная кнігарня
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7165-513



Скачать книгу

кепарык на вочы, на стале – бляшанка піва ці энергетыку. Побач – яе светлавалосы і вечна разгублены сябрук Лінус з мяккім выразам твару, далікатнай скурай і падрапанай шчакой. Не курыць, але складае кампанію.

      Мацільда заўжды пры макіяжы і фарбуе вусны ў ружовы. Я ж, наадварот, гэтым летам, калі павыйшлі касметычныя запасы, амаль перастала фарбавацца і знаходжу гэта вельмі зручным.

      Я храпу і загадзя выбачылася за гэта перад суседкай. Але, на шчасце, Мацільда моцна спіць і нічога ўначы не чуе. Раніцай яна не можа прачнуцца, не чуе будзільніка ў тэлефоне. Ён звоніць доўга і гучна, але прачынаюся па ім толькі я. За гэта Мацільда, у сваю чаргу, прыносіла мне свае выбачэнні. Мы збольшага датрымліваемся палітэсу.

      Але ўсё адно нам няёмка разам у адным пакоі, мы выцягнутыя з розных пластоў жыцця, як грыбы ці ягады. Пасля заняткаў Мацільда тусіць з дзяўчынкамі і хлопчыкамі свайго ўзросту – Лілі, Франк, хто там яшчэ…

      Увечары мне няма з кім словам перакінуцца, і я не ведаю чым сябе заняць.

      10

      Ніколі ў жыцці я не пісала хайку, а тут нам задалі напісаць некалькі па-шведску. У мяне атрымалася так:

      Бляск асляпляльны.

      Птаства бавіцца ў вецці.

      Ляжу на траве.

      Восень дыхае.

      Дождж у барабаны б’е.

      Ложак бяссонны.

      Асабліва я ўпадабала тыя, што склалі Ніна, Зэйн і Ванг Вэй. У Зэйна хлапчукова-сярдзітае:

      Вецер дзьме моцна.

      Мора і бераг б’юцца.

      Шафёр злуецца.

      Маўклівы дзевятнаццацігадовы Ванг Вэй з Шанхая – згуба дзявочых сэрцаў. У інтэрнат часам наведваецца яго дзяўчына. На ягонай шыі – след ад пацалункаў.

      Большае стома.

      Ты на мяне палюеш.

      Холад па целе.

      Ніне яшчэ не пацвердзілі яе ўніверсітэцкі дыплом. Яна працуе прыбіральшчыцай у вечаровую і начную змены. Цяжкая фізічна і нізкааплатная работа – для колішняй галоўнай бухгалтаркі радасці мала.

      Яркае сонца.

      Людзі ляжаць на пляжы.

      А мне – на працу.

      Другое хайку Ніна склала пра бялюткі пакой, белата якога робіцца асабліва заўважнай, бо ў ім ляжыць чырвоны яблык.

      11

      Жыць у інтэрнаце мне нудна і самотна, я ўвесь час чакаю заняткаў, засмучаюся, калі яны заканчваюцца. Праводжу Ніну да прыпынку, з’ядаючы яблык, які зрываю па дарозе, і мы гутарым, пакуль не прыходзіць аўтобус. Я ўжо ведаю, на якім дрэве з тых, што растуць ля школы, яблыкі найсмачнейшыя.

      Сулаф і Ясмін з Сірыі, а таксама Эміко з Японіі ездзяць на заняткі з мястэчак паблізу, як і Ніна. Мы з імі прыкладна аднолькавага ўзросту. Да свайго сораму, я раней не ведала, што ў Сірыі шмат хрысціян, даведалася ад аднагрупніц. Сулаф, Ясмін і Зэйн – хрысціяне. Адзіная ў нашай групе, хто насіла мусульманскую хустку, – гарэзлівая дваццаціаднагадовая Хадзіжа з Афганістана. Яна вучылася ў нашай школе і летась разам з нашымі сірыйскімі дзяўчатамі. Яны яе дужа любілі.