Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік). Людміла Рублеўская

Читать онлайн.
Название Ночы на Плябанскіх млынах (зборнік)
Автор произведения Людміла Рублеўская
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1428-7



Скачать книгу

які скарыстаў паслугі чарнакніжніка Твардоўскага, каб выклікаць прывід каханай… І ніколі б не збаяўся схапіць – няхай цень – у абдоймы… Толькі той, хто дайшоў да мяжы адчаю і нават зазірнуў туды, за мяжу, зразумее мяне. Але тут… Цёмны сілуэт на поўні… Я, вядома, паспрабаваў пераканаць сябе, што гэта проста абстрактныя плямы, з якіх маё ўяўленне складае постаць. Многія ж бачаць на месяцы зайца, або братоў Каіна і Авеля… Я трос галавой, заплюшчваў вочы, нават націснуў на яблык вока – усё рэальнае мусіла на нейкі час расплысціся, падваіцца, а прывід – не, бо ён жа ўспрымаецца не зрокам, а хворым уяўленнем! Дарэмна, усё падваілася, расплылося… І зямля зрушылася пад маімі нагамі раней, чым я ўсвядоміў, што сыходжу… Максімальна хутка, каб не назваць гэта самому сабе панічнымі ўцёкамі. Вось што значыць чужыя прывіды… У Таўрыдскім Гурзуфе мяне вадзілі да кіпарысу, у якім нібыта жыве дух Аляксандра Пушкіна. Кіпарыс расце пад вакном сядзібы Раеўскіх, дзе гасцяваў паэт і складаў вершы, гледзячы на маладое дрэўца. І нават занатаваў у дзённіку пра незвычайныя сяброўскія пачуцці, якія абуджае ў ім зялёны сусед, і пакінуў там жа містычнае прароцтва, што вернецца сюды, каб сузіраць чароўнае наваколле. У шатах кіпарыса прыезджым паказваюць два сілуэты: Пушкін, кучаравы, з бакенбардамі, абдымае паненку ў старасвецкай сукні… Дык вось, той кіпарыс выклікаў у мяне гэткія ж гідкія, цяжкія пачуцці, што і згаданыя месцы паганскіх мольбішчаў. Цяпер да спіса магу далучыць Лошыцу і магнолію кобус.

      Пасля мне расказвалі, што сілуэт пані Ядвігі можна ўбачыць у Лошыцы на фоне поўні, толькі калі там цвіце гэтае прывіднае дрэўца. Яшчэ – што прывід белай жанчыны бачылі над ракой у тым месцы, дзе патанула пані Ядвіга, а хтосьці назіраў, як яна гуляе між дрэваў, сядзіць ля капліцы, у якой пастаўленая ейная свінцовая труна… Тэатр ценяў… А для мяне мараль усёй гэтай гісторыі такая. Каханне – гэта ад пракаветнага… Інстынктыўнага… Магчыма, дастаткова проста любові і павагі? Хіба не мела любові дачка мазырскага двараніна Кіневіча да свайго мужа? Каб не ейная распешчанасць – не загінулі б абодва. Сямнаццаць гадоў – не самая вялікая розніца… Дый… дваццаць тры, як, скажам, між мною і вамі, шаноўная Дарота, – таксама не шмат. Галоўнае, калі б дзяўчына была разважлівай і сур’ёзнай… А духоўная еднасць, можа, вартая палкага кахання. Тым болей у суровы няпэўны час… Як вы думаеце, Дарота?

      Пан Беларэцкі ўтаропіўся ў дачку сябра скрозь акуляры, і непрамоўленае нібыта чулася ў працятым пахавальнымі свечкамі паветры.

      Дзяўчына сумелася.

      – Я… я не ведаю. Мне здаецца, што каханне вартае таго, каб чакаць яго… у адказ.

      – А калі не дачакаешся? – Андрэй Беларэцкі жаласліва ўсміхнуўся. – Усё жыццё – назіраць, як ля яго цяпла грэюцца іншыя… А табе – толькі водсвет… Хіба не лепей – стварыць сям’ю… З чалавекам, якога ведаеш, якому верыш?

      Ной чамусьці нервова рагатнуў, а Дарота перавяла позірк на Улада. Той адразу адвёў вочы…

      – І ўсё-ткі