Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук

Читать онлайн.
Название Горад мрой (зборнік)
Автор произведения Яніна Пінчук
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7140-40-4



Скачать книгу

вачыма і па-юнацку адкрытай усмешкай. Я таксама, прывітаўшыся, прамовіла пару фраз і падзялілася ўражаннямі ад горада, а потым, папрасіўшы прабачэння, адышла, пакінуўшы калегам балакаць колькі заманецца.

      Я спусцілася ў сад і пайшла блукаць па звілістых дарожках, пліткі якіх накрываў плямісты паўднёвы цень. Сад і парк плыўна пераходзілі адзін у адно і ў цэлым напаміналі казачны лабірынт з фантанчыкамі са старога каменю, статуямі антычных персанажаў, з плюшчом на сценах і мноствам пераходаў. Там былі і альтанкі, і павільёны, і аранжарэя, і нават невялікі музей з калекцыяй халоднай зброі.

      У парку ўвесь час адчувалася віраванне жыцця, але шмыгнуць у зацішны куток было вельмі проста – вось што мяне здзіўляла ў гэтым загадкавым месцы. Роўна як і тое, што ніводны турыст не спрабаваў штосьці сфатаграфаваць – няўжо яны спасціглі тую ж марнасць?

      Неўпрыкмет для самой сябе я апынулася каля пахавальні графа. Не ведаю навошта, але вырашыла ўвайсці. Гэта было напалову адкрытае памяшканне, выкананае накшталт грота, з паўкруглым скляпеннем столі, у светла-кобальтавых тонах. Надмагільная пліта была зроблена з ляжачай статуяй, як у крыжакоў: сурова выцягнутае цела, рукі складзены на грудзях, толькі заміж даспехаў – сурдут канца васямнаццатага стагоддзя. Гэтае мастацкае рашэнне таксама было дзіўнаватым. Але чамусьці мне імпанавала. Каля сцен паўколам былі расстаўлены чорныя каваныя падсвечнікі на высокіх нагах. Мігацелі лампадкі, дзе-нідзе ляжала некалькі букетаў півонь. Каменная падлога нават праз падэшвы абутку струменіла холадам і волкасцю – рэзкі кантраст са спякотаю ў горадзе.

      Я загледзелася на скульптуру, на кветкі, і тут мяне прадраў па спіне непрыемны халадок. Дакладней – не холад, а штосьці накшталт электрычнага імпульсу. І не па спіне, а неглыбока пад скурай. Але ўнутр закралася непрыемная, прыгнятальная жудасць – пагрозлівы нябачны дотык. Дакучлівая бясцелесная прысутнасць. Тое, што заўсёды так палохала і дагэтуль палохае мяне ў цёмных пакоях.

      Самае жахлівае: гэта ж не праігнаруеш, не скінеш высілкам волі. Я праглынула камяк. Для гэтага Нешта няма прыдатнага кантэксту: за маёй спінай разагрэты сонцам парк і горад, які дзе-нідзе парадаксальна напамінае Прагу, што пераходзіць у Сан-Рэма.

      Я разумела, якое цяпер мізэрнае відовішча ўяўляю сабой у ментальным плане, аднак я знайшла сілы выціснуць колькі ветлівых фраз і папрасіць прабачэння за турботу. Я насілу завярнулася і выйшла на ватовых нагах; так, павярнуцца было найцяжэй – так заўсёды сыходзіш з цёмнага пакоя з чаканнем нажа ў спіну.

      На зялёнай алеі з платанаў я ледзь адвязалася ад ванітоўнага пачуцця. Хоць у прынцыпе зразумела, што граф проста не ў гуморы.

      Стрэс часцяком заядаюць – я купіла марозіва.

      – А-а, вось ты дзе!

      Арына ўволю нагаманілася са шведам і адправілася шукаць мяне – мы знайшлі адна адну без тэлефанавання. Зараз мы падмацавалі сілы, але нас чакаў шлях да аўтобуснага прыпынку, а там з’езд у Ніжні Горад па серпанціне. Па дарозе да прыпынку адбылося здарэнне: Арына страціла прытомнасць. Не звалілася як падкошаная, але стала павольна абсоўвацца