Название | Горад мрой (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Яніна Пінчук |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Час Воблы |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2016 |
isbn | 978-985-7140-40-4 |
– Ну вось гэта так, – страсянула кудзеркамі Оля, – але пакуль мы дамову падпісалі, усе ўжо проста змакрэлі.
– А як інакш? – абурылася Улада. – Я не «ўпартая». У мяне проста выразная пазіцыя. І я адстойваю дзяржаўны інтарэс.
Сёння семінар па гісторыі міжнародных адносін прайшоў незвычайна. Алена Францаўна прапанавала змадэляваць міжнародную канферэнцыю ва ўмовах халоднай вайны. А ўсё каб студэнты крыху ажывіліся – замест таго каб пісаць да пасінення або спаць на задніх партах (гледзячы каму дзе сесці пашанцавала).
І сёння ўсе на сваёй скуры адчулі, як нялёгка даецца не тое, што «мір ва ўсім свеце», але нават «balance of terror».[5] Амерыканскі бок узначаліў Дзяніс Бухвостаў па празванні Янкі – усё як на заказ, нават мянушка супала; з боку СССР яму супрацьстаяла Уладзіслава Кунец.
Улада сапраўды змокла – можа, яе цвідавы пінжак быў злёгку не па надвор’і, таму што надышла адліга; але прытым яна заўважна нервавалася. Не, не павышала інтанацыі, не перабівала, не бразгала зброяй – твар у яе застыў, як маска. Але дыскусію яна вяла цвёрда і вельмі педантычна. Вось чаму Мураўская сказала: «З табой дакладна пачуваешся back in USSR,[6] ты б там да кампаніі прыйшлася».
Улада спынілася перад люстэркам, намотваючы шаль, і прыдзірліва сябе агледзела. Яна была занадта цікавай, каб застацца незаўважанай, і занадта строгай, каб прывабіць.
Дарэчы, ёй зусім не падабалася мякчэйшая форма яе памяншальнага імя – Уладзя. Ей здавалася, што ёсць у гэтым нешта саладжавае, з адценнем падатлівасці і ліслівасці. Іншы варыянт гучаў адначасова і сурова, і прэтэнцыёзна. Сярэдняга не было – і яна ўсё ж аддавала перавагу другому.
Апраналася амаль выключна ў класіку, пышныя цёмна-русыя валасы проста зачэсвала назад. Лёгкі намёк на квадратнасць у агульным абрысе твару, ямачка на падбародку і выразныя скулы надавалі твару валявы, упарты выраз, як і строгая лінія рота з вузкімі вуснамі. Але задуменнасць, нават лёгкая журбінка ў шэрых вачах і мяккі выгін густых цёмных броваў стваралі адчуванне спакою. Нават яе фігура, нягледзячы на зграбнасць, была моцнай і статычнай – ніякіх пырханняў і кіданняў, ды яшчэ вечна гэтыя гарнітуры ў ангельскім стылі. Вось успомніць нават дзявяты клас і зборы, калі рыхтаваліся да рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, выкладніца-куратарша ў гутарцы так і сказала: «Ну, дзяўчаткі, што ж вы так трасецеся – бярыце прыклад з нашай Уладзіславы. Абсалютна спакойны чалавек».
Ага, канешне. Сёння да гэтага было далёка. Таму што ўнізе ў фае павінен быў чакаць Вадзім.
Уся гэта жорсткая грызня з «амерыканцамі», застыглая пастава, ганебнае дрыгаценне ўсярэдзіне, за грудзінай – з-за гэтай сустрэчы. Цікава, тое ж самае чалавек адчувае перад дуэллю? Пастаяннае сэрцабіцце, прыліў крыві да шчок, у тым ліку ад сораму за хваляванне, нервовасць да падрыгвання пальцаў, напруга, дзікая напруга.
Улада пракрочыла ў канец калідора, сціскаючы ручку скуранога партфеля, што служыў ёй заміж дамскай сумачкі. Зайшла ў прыбіральню, там, сярод іншага,
5
Раўнавага жаху (англ.)
6
Зноў у СССР (англ.)