Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук

Читать онлайн.
Название Горад мрой (зборнік)
Автор произведения Яніна Пінчук
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7140-40-4



Скачать книгу

маўчанне.

      Праўда, на хлопца яны ўсё ж паглядзелі. Безумоўна, сяброўкі мае – святыя людзі: дагэтуль голасна не паслалі мяне ў балота з маімі дзівацтвамі.

      – У цябе дакучлівая ідэя, – канстатавала Наста. Не, рана я ўзрадавалася: не скандал, дык натацыі. – Лёгкае расстройства на фоне ператомленасці. Блін, прабач, вядома. Але інакш – ні ў якія вароты не лезе!..

      Ну так, «прабач»: пры знаёмстве мы траха не пасварыліся з-за псіхааналізу – мне аж цікаўна стала, цяпер палаемся альбо не? Яна прачытала мае думкі:

      – Я разумею, ты на… хм, ды на ўсякі погляд адэкватней за вельмі многіх. Але са сваімі асаблівасцямі.

      – Гэта нават не мае асабістыя асаблівасці, а маёй рэальнасці, – упарта прашыпела я.

      – Але рэальнасць фармуецца ўспрыманнем і свядомасцю, – падхапіла Арына. Наста пстрыкнула пальцамі – дакладная заўвага.

      Ну вось! Я ім пра абразы́, а яны мне пра гарбузы. Доўга тлумачыць, але я мела на ўвазе зусім іншае, аб’ектыўныя рэчы: выпадкі і з’явы, а не проста фантазіі!

      – Карацей, Скліфасоўскі, – махнула рукой Наста, разганяючы туман цягучых тэрмінаў, – так жыць няможна. Да экзамену трэба рыхтавацца! А ты за зданню ганяешся. Прытым увесь час трэціруеш сябе.

      – Ну добра, я зацыклілася на адной тэме. Кожны, хто глядзіць – бачыць тое, пра што думае. Але хіба вам гэты хлопец хоць аддалена яго не нагадвае?

      – Так, – пагадзілася Арына, – падобны. Але гэта – усяго толькі хлопец: сучасны, наш, мінская хіпстата! А не той, каго ты шукаеш.

      «А вам не здавалася, што вонкавае аблічча зманлівае?»

      Гэтую фразу я прамовіла толькі ўяўна – таму што ў роце ў мяне перасохла: яны ўсе сыходзілі. Як бы саслізнуць з крэсла і дагнаць іх; нейкі хлопец наперадзе, ён следам, і дзве дзявулі; якія нязграбныя мае рухі; вось пляснулі дзверы; хутчэй!

      Наверсе таксама дзверы, яны мякка грукаюць… угару, збіваючы дыханне…

      Вуліца была пустая. Ну хто б сумняваўся. Я выскачыла з двара, ледзь не зачапіўшыся за край шлагбаума, і сарамлівым трушком прабегла да прыпынку. Нікога падобнага. Ды яшчэ трыццаць трэці тралейбус, ужо з зачыненымі дзвярыма, адчаліў ад тратуара. Заставалася паплесціся назад у кафэ, на хаду зашпільваючы абы-як накінутую куртку.

      Я села і пачала дапіваць сваю «траву», хоць цяпер лепей прыйшлося б штосьці гарачае. Дзяўчаты ўжо не спрабавалі пераканаць мяне, што я псіх. Наста паглядзела задуменна і сказала:

      – Адчапіся ты ад прэзідэнта.

      Я не збіралася падпарадкоўвацца. Пра што і заявіла.

      – Ну і на што ён табе? Дапусцім, зловіш. І што з ім далей будзеш рабіць?

      – Не ведаю, – бездапаможна прызналася я.

      І праўда ж не ведала. Але ад намераў сваіх адмаўляцца не збіралася.

* * *

      У мяне была бачнасць нармальнага жыцця і рацыянальныя прычыны, па якіх трэба было ездзіць у горад – а вось потым, адначасна з выкананнем пунктаў плана, пачыналася пагоня, і зноў навобмацак, на адчуваннях і намёках.

      Прэзідэнт з’явіўся перад мной наўмысна, абодва