Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук

Читать онлайн.
Название Горад мрой (зборнік)
Автор произведения Яніна Пінчук
Жанр Современная зарубежная литература
Серия Час Воблы
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2016
isbn 978-985-7140-40-4



Скачать книгу

са шпулек. І гэта скончыцца самаразбурэннем.

      Мой Шлях – цішыня. Толькі ў ёй ваяр чэрпае раўнавагу і сілу. Мая крэпасць – храм.

      Але мне давядзецца выйсці адсюль – на слату і вецер, насустрач мітусні і бюракратыі. А значыць, мне застаецца толькі адно: насіць сваю цішыню і свой храм усярэдзіне.

      Таму што шуму, які наўкола, – не існуе.

      Я глыбока ўдыхнула лёгкае, цёплае паветра і заплюшчыла вочы. На сцяне нада мною вісеў гадзіннік. Апроч нечых з глыбокаю пашанай прыглушаных крокаў і рухаў чулася толькі яго нягучнае ціканне.

      І тут я зразумела: яго таксама не існуе.

      Няма часу – ёсць вечнасць. І яна таксама ўсярэдзіне нас, бо душа несмяротная.

      Тады які сэнс увесь час заломваць рукі і панікаваць, калі штосьці не паспяваеш, ганяючыся за ілюзорнымі секундамі і хвілінамі? Вядома, на зямлі нам адмераны свой тэрмін – часцяком кароткі, ды яшчэ з непрадказальным фіналам. Тады чаму б не расставіць прыярытэты і спыніць пагоню абы за чым?

      Я ўпэўнена, што калі звярнуся да Бога, то Ён ужо падкажа мне, што галоўнае, а што – другараднае, што дапасуецца з Яго воляй, а што – не вельмі.

      У мяне ёсць цішыня і вечнасць. У мяне ёсць унутраны замак. Каб не страціць ключы ад яго, трэба часцей прыходзіць у дом Божы – вось і ўсё.

      Я ўстала з лавы, закінуўшы торбу на плячо, пралезла паміж лавамі, міжволі ступаючы на дыбачках, перажагналася, стоячы на каленах тварам да алтара, устала і выйшла, акуратна зачыніўшы за сабой высокія дубовыя дзверы.

      На вуліцы было ўсё тое ж надвор’е, на парадку дня – тыя ж пытанні. Але мне было добра.

      4. Ліфт на поўдзень

      Горад зваўся Сан-Марціна. Але пра гэта я ўспомніла ўжо днём, пахадзіўшы, пазаймаўшыся справамі, больш-менш неадкладнымі, і выклікаўшы ў памяці перажытую прыгоду.

      Нейкі час мне больш падабалася лічыць, што гэта проста Горад з вялікай літары, дзіўны і адначасна звыклы, таму што многія гарады са старажытнымі вуліцамі і архітэктурнымі помнікамі бываюць падобныя. Асабліва – тыя, што валодаюць такім няўлоўным, падступным зачараваннем. Вось ты ідзеш па вуліцы, напоўненая глыбокай павагай, убіраючы хараство вакол сябе. Захапляе літаральна ўсё: медальён з хітрым тварыкам купідона, завіткі ляпніны, строгі каваны балкон, сам будынак з чыстымі лініямі ў стылі класіцызму, калоны, шрыфт аптэчнай шыльды, рэстаранчык пад маркізай, а на ліхтарах пры ўваходзе – збаны з геранню, што чамусьці вісяць дагары нагамі, кветкамі ўніз – як, дзе вы такое бачылі? І саму герань язык не паварочваецца назваць проста «ружовай» – не, ты ведаеш, што гэтыя раскошныя адценні завуцца «маджэнта» і «сальферына».

      І вось рука звыкла цягнецца да фотаапарата, ты хочаш адлюстраваць тое, што ўбачыла і адчула. Вось ужо шукаеш ракурс і пстрыкаеш, але… Атрымліваецца не тое. Хоць забі – не тое. Уздыхаеш. Выходзіць выява без уяўлення, невыразны эрзац, і вось зразумей, у чым прычына: у адсутнасці ў цябе майстэрства? Ці ў тым, што такую вуліцу ў прынцыпе немагчыма сфатаграфаваць з выгаднага ракурсу?

      Як бы там ні было – усё гэта