Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Читать онлайн.
Название Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор произведения Серж Мінскевіч
Жанр Героическая фантастика
Серия Калекцыя беларускай фантастыкі
Издательство Героическая фантастика
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6906-56-8



Скачать книгу

грамадзтве», за карыстаньне імі бралі невялікія грошы для чысткі і рамонту, а тут, у сутарэньнях, можна было гатаваць бясплатна, праўда, паспрабуй яшчэ адшукаць несапсаваную.

      Повар экспэдыцыі, а без сумненьня то быў ён, адышоў ад печкі, адшукаў у сьценцы дзьверкі, зайшоў у больш вялікую нішу. Дзьверкі грамадзкай прыбіральні зачыніліся.

      Я ціхутка падпоўз да печкі. Трохі далей сядзеў, прытуліўшыся да сьценкі, вартаўнік, дзякуй лёсу, ён мяне не заўважыў. Я хутка адчыніў заслонку. Ого, абед на чалавек сто, ня меней! Было б снатворнае!

      Я набраў у сваю туніку бутэрбродаў, каўбасы, яек, штучнай салаты і адпоўз.

      Першы раз за той час, што пакінуў сталіцу «цывілізаванага грамадзтва», я нарэшце як сьлед паеў.

      Потым залез на трубы з бактэрыямі. Невядомы шум даносіўся зь іх. Не зьвяртаючы ўвагі, я хутка па іх прабраўся да лягера асэнізатараў.

      Мне было добра бачна, як асэнізатары працавалі.

      Вялікімі гумова-мэталічнымі плітамі яны гермэтычна перакрывалі ў двух месцах калідор, затым у адной пліце адчынялася вялікая брама, да яе пад’яжджала машына з пузастай цыстэрнай, і агромністая пашча, што была сьпераду жахлівага агрэгата, дакладна ўстаўлялася ў браму.

      Мэханічны монстар усмоктваў усё, што знаходзілася ў закрытым адрэзку калідора. Вялікія зубчаткі перамолвалі сьмецьце, а магутныя прэсы, прамочаныя жоўтай вадкасьцю, нібыта сьлінай жудаснай пачвары, разрэджвалі масу.

      Потым вадкае месіва з агідным клекатаньнем праглыналася ў жалезнае чэрава. Як толькі цыстэрна напаўнялася, яна пачынала варочацца як бэтонамяшалка. Праз пару гадзін з дапамогай вялікіх шлянгаў зьмесьціва «жалезнага пуза» выпампоўвалі ў бактэрыйныя трубы.

      Добрая падкормка для маленькіх выпрацоўнікаў энэргіі!

      Вакол вялізнага сьмецьцясмока з драбільным прыстасаваньнем стаяла ўзброеная ахова.

      Там я ўбачыў Руату. Яна побач з Упляйкам – гэта быў ён! – сядзела ў электрамабілі.

      Мярзотнік! Ён зусім не адпускае яе ад сябе!

      Руата выглядала заклапочанай, а ён – рэзкім і грубым…

      Але мне ня надта добра было назіраць за імі з майго месца.

      Трэба прасачыць, дзе яе шацёp, і калі ўсе лягуць спаць і выключыцца сьвятло, я падману варту і прабяруся да яе.

      Я вызвалю сваю каханую!

* * *

      Я спусьціўся з трубаў.

      Бліжэйшы вартаўнік заўважыў мяне. Але асэнсаваць, што адбываецца, ён не пасьпеў. Я падскочыў да яго і рабром далоні ўдарыў па карку. Вартаўнік абмяк і непрытомны асеў на падлогу. Я схіліўся, зьняў зь яго пояса лазэрны корцік, якім «цэнтральшчыкі» узбройвалі толькі элітныя вайсковыя злучэньні, і пабег да шатра Руаты.

      Ціха прасьлізнуў у чатырохкутны змрок. Руата ня спала.

      Яна заўважыла мяне, узьнялася, абняла:

      – Гэта ты?

      Я прагна пацалаваў яе ў вусны.

      У галаве, замест пляна ўцёкаў, закружыліся ласкавыя словы: мая мілая… мая каханая… ты чакала… ты мая… мы разам…

      ХVІІ

      Руата адхілілася і… пачала вырывацца.

      – Што