Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Читать онлайн.
Название Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор произведения Серж Мінскевіч
Жанр Героическая фантастика
Серия Калекцыя беларускай фантастыкі
Издательство Героическая фантастика
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6906-56-8



Скачать книгу

быццам круглы надшпіль, дужкі лесьвіцы.

      Я на момант прыпыніўся: за сьпінай – дом, родныя, сябры, абавязковая праца, да якой прызвычаіўся, а там, наверсе, – іншыя землі, чужыя народы, для якіх я таксама чужаніца. Прадчуваньне стрэчы зь невядомым бянтэжыла і хвалявала…

      Трэба ісьці!

      Уверх па строме!

      Я ледзь не сарваўся, бо дужкі хісталіся, а дзе-нідзе іх зусім не было. Я мусіў ускідваць ногі да самага падбародзьдзя, рэзка падцягвацца, выпроствацца на ўсю даўжыню рук.

      Запэцканымі ржою далоньмі зрушыў цяжкое вечка і асьлеп другі раз – ад сьвятла. Мяне адразу схапілі за каўнер, паставілі на ногі.

      – Што так доўга? Пайшлі.

      Паступова белае поле праявілася. Гурт хлопцаў і дзяўчат порстка крочыў па гулкім зьвілістым калідоры. Ростам яны ледзь дацягвалі мне да пляча і з зайздрасьцю пазіралі на мае мускулы.

      – Цяпер мухаглоты нам вернуць усё!

      Мае спадарожнікі былі ўсе з рэдкімі валасамі, сухарлявыя. Твары цёмныя; замест вачэй – дзьве шызыя яміны. Худыя лемуры, толькі без хвастоў.

      Мы падышлі да чорных абшарпаных дзьвярэй.

      – Іх трэба ўзламаць. Апраханцы жывуць там, – прамовіў самы вялікі лемур. – Давай.

      Націснулі плячыма. За дзьвярыма пачала рухацца важкая пліта. Праз вузкую шчыліну мы прашмыгнулі ў застаўлены жалезкамі калідор, потым спусьціліся па лесьвіцы ў цемру.

      Пасьля павароту паказалася цьмянае сьвятло.

      Мы трапілі ў прастакутны пакой. Ля супрацьлеглай сьценкі ляжалі, сядзелі з паўзакрытымі вачыма замызганыя, у рызьзі, прывіды, а ў брудных кутах – такія самыя істоты з задуменным выглядам, агідна прыцмокваючы, нешта жавалі альбо займаліся каханьнем, калі той занятак можна было гэтак назваць: яны ціха, неяк па-нежывому валтузілі адно аднаго.

      – Апраханцы! Аддавайце нашую долю!

      Нібы ніхто нічога не казаў. Тыя ж закрытыя вочы. Тыя ж запаволеныя рухі.

      Вялікі лемур падбег да бліжэйшай пары і пхнуў нагой.

      Пара марудна расклеілася і адпаўзла.

      – Эй!.. Хутка!

      Лемур выштурхнуў мяне на сярэдзіну пакоя і шапнуў: «Пакажы ім свае кулакі».

      Я да белі сьціснуў пальцы.

      Прывіды заварушыліся, зь іх гурмы выпаўз вузкавокі карлік:

      – А… Звонгі, гэта вы… Мы вам ужо ўсё аддалі.

      – Мала!

      – У нас няма.

      Вялікі лемур схапіў карліка за шыю, трохі здушыў, прыўзьняў над падлогай:

      – П-плюгань…

      Шчокі, нос, рот малога апраханца ненатуральна выцягнуліся. Карлік сутаргава задрыгаў тонкімі ножкамі і раптам увінціў доўгія чорныя кіпці ў шчаку лемура.

      Той войкнуў, хацеў адкінуць прыкрага недаростка.

      Кіпці былі карабатыя, кручкаватыя, таму адразу вылезьці са шчакі, абцягнутай жоўтай сухой скурай, не маглі.

      Лемур і карлік упалі, пакаціліся па запляванай падлозе.

      – Бі курдупляў, – завішчала выродлівая кабета-звонгі, кінулася да пекнай на твар дзяўчыны і ўчапілася ёй у валасы.

      Купка прывідаў страпянулася, усе напупышыліся, нібы адзіны спалоханы дзікабраз, і зьнянацку, як выбух, усхапіліся, – закруцілася, застагнала, закрахтала чэрствым калабком з разьвярэджаным нутром паўсьляпая бойка.

      Я стаяў у разгубленасьці. Насельнікі аднаго зь ніжэйшых узроўняў тузалі адзін аднаго з-за невядомай мне прычыны.

      Вір бойкі ахінуў мяне.

      – Увалі таму, – прароў знаёмы голас.

      Я павінен быў выконваць сваё абяцаньне.

      Убачыў тумановую пляму з двума невыразнымі аваламі і ткнуў туды кулаком. Глухі касьцяны стук, імгненны боль працяў запясьце. Твар апраханца праваліўся ў небыцьцё, але ў той момант ужо маё левае вока накрыла штосьці вялікае, чорнае, скрышальнае…

      Падалося, што скляпеньне колькі разоў перакулілася і раскрышылася на дробныя аскепкі. На хвілю я страціў прытомнасьць, а пасьля ў сьвядомасьці запульсавала: «Трэба ісьці…»

      Хоць я і абяцаў народу звонгі дапамагчы сваёй фізычнай сілай за тое, што яны пакажуць патаемны лёх, я ня мог калечыцца за чужакоў. Тым больш яны жылі толькі на ўзровень вышэй і ведалі пра Шлях не нашмат болей за нас.

      У дальнім куце залі за слупам бурага туману абрысоўваўся пралом.

      Я рашуча пакрочыў наперад – працерабіў рукамі, нібы млыном, сумятню сухіх целаў.

      Між абломкамі сьцяны віднеўся забруджаны вузкі праход. Асьцярожна пераступаючы смуродныя лужыны, я ўвайшоў у цёмны тунэль. Тут я быццам скінуў плашч сьвятла, ва ўнутранай кішэні якога засталася маё абяцаньне дапамагчы звонгам. Я вольна пакрочыў у цямнечу.

      Праз паўгадзіны ў шэрай аблачыне, сьціснутай квадратам калідору, абрысаваліся прыступкі, што вялі на наступны паверх.

      ІІ

      Зноў калідор.

      А далей – краты. Яны былі ржавыя, пагнутыя. Я лёгка пралез празь дзірку і трапіў у вялікую залю.

      Заля,