Сад Замкнёных Гор (зборнік). Серж Мінскевіч

Читать онлайн.
Название Сад Замкнёных Гор (зборнік)
Автор произведения Серж Мінскевіч
Жанр Героическая фантастика
Серия Калекцыя беларускай фантастыкі
Издательство Героическая фантастика
Год выпуска 2011
isbn 978-985-6906-56-8



Скачать книгу

ён. – Загаду ня чуў? Тры дні нікога не выпускаць! Шукаюць вінаватых у пагроме карчмы.

      «Значыць, шукаюць мяне? – спачатку падумаў я. – Але ж мяне ўжо адшукалі… Няўжо напраўду ловяць зачыншчыка бойкі? Нешта ня вельмі верыцца».

      – Слухай, братку, адчыні, надта сьпяшаюся, маці ў вёсцы хворая.

      – Не магу. Чуў?

      Усё ж такі я змог прайсьці праз браму, а вось мае грошы – не. Апошнія рутобы, што ціха пабразгвалі ў кішэні маіх штаноў, перасяліліся ў скураны мяшочак, што вісеў на поясе брамніка. Дадаткова я змог выпатрабаваць, каб ён мяне добра пакарміў: мой унутраны лекар, што шаптаў Сьпіральную Замову Замоваў, вымагаў добра падсілкавацца.

      Ад брамніка ж я пачуў, што сапраўды Руата і яе выкрадальнікі праяжджалі тут на электрамабілі.

      Я памахаў службоўцу рукою, ён шчыра зьдзівіўся, што я ўжо кульгаў ня так моцна, але адзначыў, што і бегма ня можна дагнаць электрамабіль…

      ХІІІ

      Чалавек ішоў мне насустрач. Вопратка яго адразу кідалася ў вочы сваёй незвычайнасьцю. Чорны, старога пакрою, фрак, жоўтыя ў сінія і зялёныя колцы брыджы, сучасныя лёгкія сандалі пад валасатымі лыткамі, на галаве – чалма, што нагадвала скручаную малінавую зьмяю, у руцэ – лякіраваны сакваяж. Усе складнікі адзеньня былі прыстойна чыстымі і калісьці з гонарам вытрывалі спробу прасаваньня.

      Мы павіталіся.

      Ён казаў з правільным сталічным вымаўленьнем, хаця вопратка выкрывала, што чалавек доўга адсутнічаў у сталіцы і пасьпеў назаўжды адстаць ад тамтэйшай моды.

      Яго твар суправаджаў кожнае слова дужа незвычайнай – пакуль не прывыкнеш – тэмпэрамэнтнай мімікай, узьлёты махнатых броваў мелі такую вялікую амплітуду, што адразу можна было пераканацца: перад табой шчыры аптыміст.

      Пад правым вокам у яго была радзімка ў выглядзе павука, што яшчэ больш ажыўляла яго фізіяномію – быццам шчака, раз-пораз пацопваючы, імкнулася скінуць нахабнага інсэкта.

      Мы разгаварыліся.

      – І цяпер, бадай, ужо месяц бадзяюся па розных узроўнях, распытваю людзей пра Руату, – скончыў я свой сумны аповед.

      – Прыемна пазнаёміцца з вашай інфармацыяй. Я – Оярэт-С Кіфандоарвай-Міц, вольны маг і філёзаф. Апошнім часам жыў на сьметніку і думаў над пабудовай сьвету.

      Бязь лішняй сьціпласьці скажу, што я раскрыў тайну стварэньня вас… Мяне. Сусьвету! – Пры тым галава яго моцна захісталася, напэўна, каб зацьвердзіць справядлівасьць сказанага. – А вы, шаноўны спадару, – працягваў ён, – першы, хто зьвярнуўся да мяне, і я вас узнагароджу…

      – Як? Узнагародзіце? – мне вельмі-вельмі спадабалася гэтая ідэя.

      – Так, я ўзнагароджу вас сваёй тэорыяй. Вы будзеце першы, хто цалкам дазнае яе! Хай мае здагадкі жывуць у людзях!

      Мая радасьць імгненна зачаўрэла. Мне ня вельмі «ўсьміхалася» слухаць нудныя філязофскія разважаньні, мне трэба было толькі спытаць, ці сустракаў ён на сваім шляху Руату альбо Ўпляйка, але зь ветлівасьці я ня мог перапыніць яго.

      Філёзаф зьняў чалму, раскруціў, дастаў зь яе кавалак хлеба:

      – Жуйце, слухайце, разумейце…