Название | Завеі, снежань |
---|---|
Автор произведения | Іван Мележ |
Жанр | Литература 20 века |
Серия | |
Издательство | Литература 20 века |
Год выпуска | 1976 |
isbn | 978-985-02-0190-4 |
– Хто шчэ хоча сказаць?
Ён павёў галавой па класе. Адводзілі позіркі, апускалі вочы, смалілі цыгаркі. Пачакаў. Ніхто не адгукаўся.
– Няма ахвотнікаў?
– Хваціць ужэ! – заявіла спакойна і важка цётка Маня. – І так позно!
Як бы чакалі гэтага, адразу, нецярпліва падхапілі. Па пакоі, у калідоры пайшло:
– Аге! Развідняе ўжэ скоро!.. Дзень унь!..
– Пагаварылі ўжэ!.. Сколькі ж гаварыць!
– Хваціць!..
Барыс нахіліўся да Башлыкова. Той нешта гаварыў яму.
– Ну, калі няма ахвотнікаў, – сказаў Барыс прымірэнча, – дак трэба прыняць рашэнне.
– Якое шчэ рашэнне? – востра нацэлілася Гечыха. Зноў засмактала папяросіну, але вачэй не адвяла. У пакоі ўсе глядзелі на Барыса, чакалі.
– Ну, рашэнне, што мы, – стрымана, з годнасцю павёў Барыс, – аднаўляем калгас. І ўсе, каторыя выйшлі, вяртаемся назад… І будзем работаць, як раней…
Момант зноў была цішыня. Цішыня напружаная і насцярожаная. Позіркі то неспакойна бегалі па тварах бліжніх, што сядзелі за сталамі, на сталах, то ўціналіся ў Барыса, у Башлыкова.
– А нашто ето канешне? – асцярожна запярэчыў хтосьці ззаду.
– Не трэба етаго! – адгукнуўся больш упэўнена другі голас.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.