Название | Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Анатоль Кудравец |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-7089-89-5 |
– Ведаеш, якую беларускую оперу я хацеў бы паслухаць? Оперу пра выгнанніка. Чалавека выгналі з роднай хаты, з роднай зямлі ў далёкі чужы свет. Ён бадзяецца як непрыкаяны, яму цяжка, яму балюча, яму крыўдна. З яго здзекуюцца, з яго пацяшаюцца – за яго прастату, за яго словы, за яго мову. За яго працавітасць, за гатоўнасць рабіць любую работу. Ён цягавіты, ён мужыкаваты. Ён усё церпіць, ён усё сцерпіць, бо ў душы ў яго жыве мара, надзея: ён чакае таго дня, калі зможа вярнуцца дамоў. Гэта мара дае яму сілы вытрымаць усё. І вось настае той жаданы дзень. Ён збіраецца ў далёкую дарогу – дарогу дамоў. Я чую гэтыя мажорныя акорды, за якімі і боль, і трывога, і слёзы. Яго спрабуе не пусціць, хоча ўтрымаць там жанчына. Яна кахае яго, яна шкадуе яго і просіць, каб ён застаўся. Яна прадчувае тыя беды, што чакаюць яго, яна ведае, што яму там будзе цяжка, а сама яна не можа пакінуць сваю радзіну, сваіх блізкіх. Але і ён не можа застацца там. Ён вяртаецца дамоў. І што сустракае яго? Першы ўдар: яго радня не прызнае яго. Радня думае, што ён прыйшоў, каб выгнаць іх з хаты, з якой некалі выгналі яго і ў якой пасяліліся яны і жывуць цяпер. І ўжо нібыта ён вінаваты, што вярнуўся дамоў. Не прызнае яго і каханая жанчына. Некалі ён пакінуў яе малой дзяўчынкай, аб ёй былі яго мары ўвесь гэты доўгі час. «Ты ж мая, ты ж мая перапёлачка…» Яна была яго перапёлачкай, яна клікала яго праз ночы і гады. Але яго сустракае не маленькая перапёлачка, а стомленая жыццём жанчына. Яна чакае дапамогі, яна шукае спакою. Ён можа дапамагчы, але даць спакою не можа. Што яму рабіць, куды ісці далей?.. Гэта драма жыцця, трагедыя душы. Калі б падаць яе праз музыку, праз слова!.. У музыцы яе мог бы асіліць Туранкоў. Праўда, яго ўжо няма. А ў паэзіі?.. Куляшоў? Надта сухі. Танк? Надта мяккі. Вось такую оперу я хацеў бы паслухаць.
Такую оперу хацеў бы паслухаць і я. Я пазіраў на Віктара, чуў яго гарачыя словы, і мне здавалася, што такая опера ўжо ёсць, што неўзабаве яе можна будзе паслухаць… Далей мае думкі пайшлі пра тое, чаму жывыя Куляшоў і Танк не могуць асіліць гэтую работу, а мёртвы Туранкоў мог бы? Чаму?..
Мы падыходзілі да інтэрната, калі прыціхлы на нейкі час Віктар раптам засмяяўся. Счакаў трохі і зноў: «Гы-гы-гы!»
– Што такое?
– Успомніў адну гісторыю. Лічы – з той жа оперы. Два першыя курсы замежнага інстытута я быў на завочным. Здаваць экзамены здаваў, але зразумеў, што замежную мову так не вывучыш. Чытаць будзеш, а гаварыць не будзеш. Патрэбна актыўная практыка, жывы кантакт. Словам, перавёўся на стацыянар. Не надта любяць такое рабіць, але зрабілі. І трапіў я ў групу выдатнікаў. Сем чалавек, я – восьмы. Гладзенькія, чысценькія, усе са спецшкол, пасля залатых атэстатаў. На практычных сякуць, як зайцы капусту. А я – пык-мык, фатэр-мутэр – і заціх. Хачу любіць, а не ўмею. Трэба даганяць, выраўнівацца. Трэба шукаць. І перш за ўсё словы. А дзе іх браць? У пісьменнікаў. Дапусцім, у Томаса Мана.
– Так проста… У Томаса Мана?
– Не проста… Узяць якую-небудзь казачку… Там і ста слоў не набярэцца. А тут – энцыклапедыя. Узяўся за «Будэнброкаў» – і пераклаў.
– Ты