Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец

Читать онлайн.



Скачать книгу

б было гатовае рашэнне, то навошта б яна шукала цябе?

      – Шукала.

      – Трэба і яе зразумець: дзяўчыне хочацца сям’і, нейкага ладу, пастаянства.

      – А дзе яно, гэта пастаянства? У мяне яго няма. І ці будзе калі? Мой сусед у Селішчы любіць паўтараць: «Маленькі сабачка заўсёды шчанюк». Так і я: гаў-гаў-гаў.

      Я зразумеў: ён зноў збіваў гаворку на несур’ёзнае. Ляглі спаць. Студэнты, як і салдаты, засынаюць імгненна і спяць моцна.

      Калі я прачнуўся, Віктара ў пакоі не было. На маёй тумбачцы ляжаў загорнуты ў газету, перавязаны тоўстым шпагатам пакунак. Я добра ведаў, што ў ім, але цяпер у мяне не было часу для сур’ёзнага чытання, і я засунуў яго на антрэсолі – у суседства са старымі канспектамі, кантрольнымі работамі і падручнікамі. Туды ж я паклаў і два тоўстыя слоўнікі: хіндзі-рускі і арабска-рускі. Толькі адзін Віктар ведаў, навошта яны былі яму.

      Летнімі канікуламі ў інтэрнаце рабілі нейкі паспешлівы рамонт, вычысцілі ўсе куткі і закуткі. Разам з канспектамі і кантрольнымі прапаў і пакунак з трыма Віктаравымі агульнымі сшыткамі. Можа, назаўсёды, а можа, дзе-небудзь яшчэ знойдзецца. Бо слоўнікі знайшліся, захаваліся ў мяне і па сённяшні дзень.

      З год Віктар не аб’яўляўся. Ад Буракоўскага я чуў, што ён працягваў адчайна ваяваць, каб вярнуць сваёй школе беларускую мову. Праўда, ваяваў ён цяпер з другім дырэктарам. Былы палітрук з «дагістарычнай іскупаемай» некуды з’ехаў.

      Маё жыццё крута павярнулася ў бок практычнай журналістыкі. Мне прапанавалі месца ў газеце, і я з ахвотай пайшоў туды: жыць на скупую студэнцкую стыпендыю і выпадковыя заробкі было ўсё цяжэй. І вось аднойчы адчыняюцца дзверы закутка, дзе я сядзеў, і заходзіць Віктар. Худы, сухі, запалыя вочы, але ўсмешка ўсё тая ж – зубы на продаж. Недарагі шэры касцюм, кашуля без гальштука – іх ён не любіў ніколі, – і ўсё нібы з чужых плячэй. Памяць мая адразу вярнула педвучылішча, той светлы дзень, калі Віктар выйграў на аблігацыю і частаваў мяне півам. Тады ён быў таксама ў шэрым касцюме, але які гэта быў касцюм і як ён пасаваў яму!

      – Іч, рассеўся, як пан, – загаварыў ён нязлосна, павёўшы вачыма па стале, за якім быў я. Нібы нязлосна, але падкалоў мяне.

      – Ага, – пагадзіўся я. Стол сапраўды быў ёмкі, на дзве тумбы, і сядзець за ім мне падабалася.

      – Лепей бы пасобіў мне Ніну знайсці.

      Я не ведаў, што і чаму «лепей», і хацеў ужо пачаць высвятляць, але Віктар сам апярэдзіў пытанні:

      – Звольнілася са сваёй школы і паехала. Куды паехала – нікому не сказала. Спрабаваў дазнацца ў яе бацькоў – не гавораць. Адно выведаў, што некуды ў Гродзенскую вобласць. Але ж вобласць – гэта вобласць.

      Яно так. У вобласці – раёны, у раёнах – сельсаветы, у сельсаветах – школы. Але…

      – А ў аблана ты не цікавіўся?

      – Дзе тое аблана. Табе ж прасцей, ты не які там, ты – з газеты. Вазьмі трубку, пазвані ў міністэрства ці ў тое ж аблана – і табе скажуць. – Нейкая раздражнёнасць, нават грубасць чуліся ў яго голасе. Нібыта я нечым перад ім правінаваціўся.

      Я пачаў званіць. Нічога путнага мае званкі не далі. Адно з Гродна