Название | Трынаццаць дзён (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Анатоль Кудласевіч |
Жанр | Поэзия |
Серия | |
Издательство | Поэзия |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-7021-57-4 |
Я зразумеў, што верш, напісаны два гады назад, вытлумачыць немагчыма. Каб расставіць правільныя акцэнты для разумення верша другімі, патрэбна растлумачыць, што такое літаратура, чалавек, жыццё… Але ж зноў: растлумачыць не тое, што ёсць на самай справе, а растлумачыць так, як гэта адкрываецца мне, і каб чытач з маёй званіцы, па-новаму прачытаў той самы верш, – гэта немагчыма. Тым больш мне, слабаму і грэшнаму чалавеку. Трэба проста напісаць другі верш, вырашыў я, можа пасля яго штосьці праясніцца? Я ўзяў чарнавік і напісаў першае, што прыйшло ў галаву: «Што ведаеш? – падумаў я, – штосьці не тое: тлумна і незразумела! Немагчыма выказаць сябе і растлумачыць тое, што ведаеш».
А што я ведаю? Нічога. Не ведаю, не знаю, нічога не ўмею… Не магу выказаць… Няма слоў, няма думак, няма пачуццяў… Як няма? Ёсць жа яны, ёсць. Ёсць!!! Як змагчы з імі? І тут я ўспомніў, што днём купіў два нумары «Крыніцы». Едучы ў аўтобусе, прачытаў слова Кірыла Тураўскага ў перакладзе Разанава, нават здзівіўся яшчэ: як гэта ён адважыўся Святога ператлумачваць на сучасную мову? Але пераказ не рэзаў слых. Калі я зусім бяздарны, падумаў, то трэба паглядзець, як пішуць іншыя. Прачытаў Асташонка – штосьці ёсць: але ж каго яны чакаюць? Можа, мяне? Хто ідзе да іх? А магчыма, гэты я павінен прыйсці? Таксама цёмна… І што за мудрагелістасць на кожнай старонцы: «Я», «ТЫ», «МЫ»? Ад чыйго імя гавораць яны пад рубрыкай «Я», да каго звяртаюцца пад указальнікам «ТЫ»? Успомніліся словы Андрэя Худзенькага: «Барыс Пятровіч – гэта „НАШ“» – што ён меў на ўвазе? Што ж там напісаў Пятровіч? Я трымаў часопіс у руках, перагортваў старонкі, торкаўся вачыма то ў адно, то ў другое месца. Я нешта адчуваў, нейкая падспудная ісціна прабівалася да мяне звонку, такая ж ісціна вырывалася насустрач з глыбіняў маёй душы, намагаючыся злучыцца ў адну НЕПАДЗЕЛЬНУЮ. Іншы раз здавалася, я выразна бачыў Нешта, але баяўся прызнацца ў гэтым сам сабе.
Што яны згаварыліся з гэтымі «Я», «МЫ», «ТЫ»? Навошта гэта? Як добра, што яна паставілі Ніцшэ на старонцы «ЁН», але было б лягчэй прадыхнуць зараз, калі б Ніцшэ стаяў пад займеннікам «ЯНО». Як усё-ткі трэба быць асцярожным са словамі!
Прабач, Госпадзе, грахі мае! Даруй слабасць