Трынаццаць дзён (зборнік). Анатоль Кудласевіч

Читать онлайн.
Название Трынаццаць дзён (зборнік)
Автор произведения Анатоль Кудласевіч
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2014
isbn 978-985-7021-57-4



Скачать книгу

Яна выплюхнула на яго ўсе ранейшыя крыўды, якія раней цярпліва пераносіла.

      Усе мне паціскалі руку, гаворачы: «Малайчына! Так яму і трэба! Даўно пара было» – але радасці не было. Падтыкала запытацца ва ўсіх, хто віншаваў мяне: «Ці не вы хацелі яго бачыць менавіта такім? Ці не вы зрабілі яго такім сваім улюлюкваннем, ці не ваша віна ў гэтым?» Я баяўся, што мой верш маглі выкарыстаць не зусім сумленныя людзі, якіх заўсёды шмат круцілася вакол Сыса, і, скарыстаўшы момант, зусім дабіць… Трэба сказаць, не далёка быў ад ісціны. Літаральна на другі дзень падыйшоў адзін з функцыянераў Саюза пісьменнікаў і сказаў: «Давай напішам калектыўны ліст яго маці, каб яна дала дазвол на прымусовае лячэнне ў ЛПП».

      – Вы што, падурэлі? Як можна? Ніякага ліста я падпісваць не буду, ён жа Паэт! Хто вас падвучыў?! І не ўздумайце рабіць гэта.

      Мае трывогі напярэдадні аказаліся небеспадстаўнымі, яго, нібы ваўка, пачалі абстаўляць сцяжкамі і з улюлюканнем гнаць на «паляўнічых». Я адчуваў, што нехта хацеў нашымі рукамі пазбавіцца ад Сыса і казырнай картай разлічвалі зрабіць мяне, зрабіўшы выснову, што ён мне ў чымсьці здорава насаліў. Не ведаю, каму гэта было трэба. На шчасце, ён выйшаў на мяне і праз дзень-другі, нібы нічога не здарылася, падаваў па-ранейшаму руку, а пра верш сказаў толькі: «Напісаў, дык тваё права» – і дарэмна паляўнічыя, разлічаныя па нумарах, сляпілі вочы свае, чакаючы «звера» ў падрыхтаваную пастку.

      Пра той верш мы з Сысам больш не гаварылі. Але неяк праз паўгода, калі ён прыехаў з «гарошкаўскіх вакацый» (летам надоўга з’язджае ў сваю вёску), і вось па прыездзе адразу зайшоў да нас, і за шклянкай гарэлкі сказаў: «Давайце вып’ем за тое, каб мы ніколі не забывалі адзін аднаго, а заўсёды помнілі. Вось я цэлае лета быў у Гарошкаве, і кожны дзень вы былі са мною: і ты, Ядзя, і ты, Арына, і ты… І як мне прыемна было ад думкі, што вы таксама помніце мяне, – і раптам звярнуўся толькі да мяне, – ты што, думаеш, я не помню, што ты напісаў? Думаеш, мне не баліць?»

      Потым, і ў бары, і пры будзённых сустрэчах, і ў час, калі ён рэдагаваў мае апавяданні, зноў ніколі не вяртаўся да гэтай размовы.

      5

      (1-га ці 2-га лістапада 1994 года – тады яшчэ ў кафэ журналісты ладзілі нейкі банкет, можаце спытаць пра гэта ў Трафімчука, Стрыжака, Жалязоўскага, Супрунчука…)

      …І вось я ішоў у Дом літаратара, каб проста напіцца, забыцца на сваю сямейную драму, адагнаць дакучлівыя вобразы і хады недапісанай навелы, якія праследавалі мяне. Я шукаў Сыса. Увогуле, заўважыў даўно, калі ён ад’язджае на некалькі месяцаў у Гарошкаў, жыццё ў Саюзе пісьменнікаў застойваецца, нібы ў балоце, быццам усе пісакі, упадаючы ў анабіёз, зусім сканалі ў спячцы: пачынаеш фізічна адчуваць смурод. Сыс – нібы індыкатар на подласць, як лакмусавая паперка, што выяўляе гніласць і брыду чалавечых адносін. Пры ім, мне здаецца, ніхто не адважыцца двурушнічаць і шукаць свае карысці, прыкрываючыся любоўю да радзімы: што думае, тое і гаворыць.

      З’явіўся ён нечакана, у светлым і, здаецца, цеснаватым касцюме, адразу падышоў да мяне. Я з радасцю павітаўся: моцна ціснуў і трос яго руку. За лета ён амаль