Название | Трынаццаць дзён (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Анатоль Кудласевіч |
Жанр | Поэзия |
Серия | |
Издательство | Поэзия |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-7021-57-4 |
Кажуць: праз вызначаныя прамежкі часу вырак спасцігае чалавека. Якая працягласць гэтых прамежкаў – дакладна ведаюць на НЕБЕ. Можа, для кожнага існуе свой інтэрвал паміж ударамі лёсу? Я не ведаю! Адно спазнаў дакладна – гэта тое, што заблытаўся ў сваім жыцці, заблудзіўся сярод віхлястых сцяжынак лёсу, і вочы разбягаюцца, і галава ідзе кругам, заблытаўся ў сабе і ў людзях, адно я пэўна ведаю: штосьці падобнае здаралася ўжо аднойчы, ці дзесяць, ці трынаццаць гадоў назад, цяпер я ўжо знаю, як мне выйсці на светлы шлях, я знайшоў сабе павадыра, ён выведзе з лабірынта. Я зрабіў клетку, і хутка заганю туды злодзея, што завязвае людзям вочы, што заблытвае іх жыццёвыя шляхі, там, у КЛЕТЦЫ, ён пакажа свой агідны твар, выявіць сваё паганае аблічча і вышчарыць зубы гнілыя свае. Ён доўга круціў мяне, але Святое Пісанне гаворыць: не капай ямы другому!
Чаго хочуць, што чакаюць ад мяне на гэты раз – я таксама не ведаю! Для нагляднасці параўнаю ўдары Судзьбіны-долі так: першы раз – нібы ўкус камара, другі – быццам шэршань гваздануў цябе ў лоб; трэці – нібыта абухом па галаве, чацвёрты і – заганяе па вушы ў зямлю… пяты… шосты… сёмы… Колькі іх можа быць?! Не знаю! Але прадчуваю, які страшэнна-магутны і жахлівы, напэўна, бывае апошні ўдар, пасля смерці, ад якога залежыць усё. Каб пазбегнуць яго: рабіце добра справу сваю, рабачаямі будзьце, жывіце па сумленню і добра справу рабіце, таму што справай сваёю мы апраўдаемся перад Госпадам і справай сваёю ж і асудзімся!
Бог – гэта справа, якую мы робім. I справай мы апраўдаемся перад Усявышнім. З правага боку быў укрыжаваны разбойнік, першы з роду людскога, якога Сын ЧАЛАВЕЧЫ ўваскрасіў з памерлых. Як разабрацца, дзе права, дзе лева, спытаеце вы, – гэта проста зусім і складана. Каб не было памылкі і самападману, зрабіце маленькую справу: уявіце сябе на месцы Хрыстовым, на Крыжы на Гасподнім, сураспніцеся з ім (бо іншага шляху для нас не існуе да ўваскрэсення) – і стане ўсё зразумела вам: глядзіце на свет не ад сябе вы, з крыжа пазірайце вачыма, глядзіце на тэкст мой не ад сябе вы, а з тэксту глядзіце вачыма на словы, на свет і на дзеі свае, душою глядзіце і розумам, сэрцам і Духам – і стане ўсё зразумелым: дзе права, дзе лева, і дзеяй і справай якой апраўдацца нам перад Хрыстом, таму што:
Я адстукаў клетку на машынцы і шмат чаго зразумеў для сябе, многае адкрываю ў тэксце і па сённяшні дзень. Дзесяць радкоў – дзесяць запаведзяў: Ісус Бог, акравершам як бы спускаецца з нябёсаў на зямлю, але для таго, каб Ён стаў нашым Богам, чалавеку трэба падымацца да Яго разумення, калі Бог зрабіў сем крокаў да чалавека, то вымагае чалавека падняцца хаця б на тры крокі ўверх, тады і атрымаецца ІСУС БОГ НАШ. Дзесяць запаветаў і лік трынаццаць, які я графічна выдзяліў літарамі акраверша (з «левага»-«правага» боку – усё залежыць як чытаць і як разглядаць «клетку»: сураспніцеся!). Але ж якім было маё здзіўленне, калі з «боку «Сатаны-Трынаццаці»