Название | Трынаццаць дзён (зборнік) |
---|---|
Автор произведения | Анатоль Кудласевіч |
Жанр | Поэзия |
Серия | |
Издательство | Поэзия |
Год выпуска | 2014 |
isbn | 978-985-7021-57-4 |
А вам хочацца бачыць сваіх паэтаў прыпудраных і акадэмічна беззаганных і не заўважаць іх балячак і язваў, а яны ж таксама былі жывымі людзьмі! Калі б вы не наводзілі на іх знешні глянец, не прыкрывалі, нібы каляровымі лапікамі, іх чалавечую брыдоту напісанымі творамі, можа самі даўно сталі б больш дасканалымі, таму што ідэал любімцаў не быў бы такі недасягальны: звычайныя простыя людзі, якія змагаліся са сваімі заганамі, а не сядзелі склаўшы рукі.
Дык вось, трэба прымаць Сыса такім, які ёсць.
Перайшоўшы на працу ў Бюро прапаганды мастацкай літаратуры, я крыху ўведаў Анатоля і з творчага боку. Скажу толькі, што ніхто не ўмее чытаць сваіх вершаў, як ён… Сыс валодаў нейкай магіяй уздзеяння на людзей, нейкім гіпнатызмам. Толькі выйдзе, яшчэ і слова не прамовіў, толькі ўперыцца позіркам у прастору – мёртвая цішыня ў зале: усе чакаюць, вось-вось здарыцца цуд. І цуд надыходзіў: ён пачынаў чытаць вершы. Яго слухалі, намагаліся не прапусціць ні аднаго слова, лавілі кожны гук, інтанацыю. Іншы раз ён шчыра і па-чалавечы цёпла распавядаў пра свае прыгоды людзям, якіх бачыў упершыню. Гэта падкупляла. Менш здольныя паэты павінны былі яму зайздросціць. Яго нельга было не любіць у такія моманты: кудысьці выветрываўся яго заўсёдны эпатаж, дзесьці знікала прыліплая да твару акторская маска. На той час ён нідзе не працаваў, а на выступленні пагаджаўся зрэдку – сякія-такія грошы за гэта плацілі: не ведаю, з чаго і на што ён жыў…
4
Я адчуваў, што Сыс шукае свае пагібелі, ці можа мне толькі здавалася: ён знарок рабіў так, каб усе адвярнуліся ад яго, і – потым ужо… Я не ведаю, чаго ён хацеў, але ўявіў, калі б ад мяне адвярнуліся ўсе, хто любіў (а яго трымалі на шчыце ўсе першыя гады перабудовы), калі б мяне выкінулі за дзверы, як вашывага ката, – пайсці на самагубства было б няцяжка… Мне блюзнілася, ён дабіваўся менавіта гэтага, але такім чынам, каб усе засталіся вінаватымі, каб усе пакутавалі. Смерць сапраўднага