Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн.
Название Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор произведения Ксенія Шталенкова
Жанр Исторические детективы
Серия
Издательство Исторические детективы
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-58-5



Скачать книгу

бо падарожнічаць ім не болей за тры гадзіны, навошта ж неапраўданы шык?

      – Як разумна! – не прамінуў выказаць захапленне Андрэй Вікенцьевіч, канчаткова сапсаваўшы ўражанне ў вачах панны Пракшыной. – Прызнацца, я б і сам узяў другі клас, падарожнічай я адзін, але што зробіш, даводзіцца ісці на дадатковыя выдаткі…

      «З кім гэта ён падарожнічае?» – раптам падумалася Яўгеніі Канстанцінаўне, але яна адагнала ад сябе залішнюю цікаўнасць і, падняўшы кошык з Тэдзі, рушыла следам за татухнам.

      – Дазволіце? – не дачакаўшыся ўхвалення, пан Падгорскі адразу ж адняў у яе кошык і прапусціў наперад.

      – Тэдзі не любіць быць у чужых руках, – з’едліва заўважыла яна.

      – Я думаю, мы з ім зладзім, – па-змоўніцку падміргнуўшы ў кошык, адказаў Андрэй Вікенцьевіч.

      «Невыносны чалавек», – пастанавіла панна Пракшына, але ўпарціцца з-за такой дробязі не стала, разам з тым са здзіўленнем адзначыўшы, што, аказваецца, Андрэй Вікенцьевіч, хаця спачатку і не падаўся ёй занадта высокім, амаль на галаву вышэйшы за яе. Ростам нашая дзявіца пайшла ў татухну і, стоячы і на невялікіх абцасіках, звычайна высілася з Канстанцінам Мікалаевічам ледзь не ўпоравень. Цяпер Яўгенія Канстанцінаўна са шкадаваннем разважала, што не можа пры пэўным выпадку спапяліць пагардлівым позіркам зверху ўніз надакучлівага, па яе меркаванні, новага знаёмца, каторы вось і зараз не адчэпліваўся з нейкімі роспытамі пра Тэдзі і любоўю да сабак увогуле. Але тут яны апынуліся ў калідоры, дзе на іх знянацку наляцелі знаёмцы старыя, а дакладней – учарашні пыкала разам з кампаніяй сябрукоў. Рука яго і праўда была перавязаная, ну а ўжо аблічча пры з’яўленні панны Пракшыной выявіла шчырую буру эмоцый. Аднак пакуль яна нават і прыдумаць не паспела, які ж выраз надаць уласнаму твару з нагоды нечаканай сустрэчы, Андрэй Вікенцьевіч, нават не зважаючы на купку маладых людзей, адцёр іх ад сваёй спадарожніцы і праводзіў следам за татухнам, які ўжо чакаў іх наперадзе.

      Рэшту дарогі панна Пракшына правяла, адгарадзіўшыся ад татухны і пана Падгорскага сваім нататнічкам, у якім ужо раз дзясяты перачытвала свае conclusions[25] ды solutions[26] у падыходзе да яе будучых літаратурных твораў крымінальнага жанру, каб толькі не слухаць пра тое, што Андрэй Вікенцьевіч да сваіх трыццаці – як жа, няўжо яму і праўда ўжо столькі? – бліскуча скончыў адзін з найпрагрэсіўнейшых замежных універсітэтаў, але і стаўся някепскім прадпрымальнікам у сваёй галіне і нават спрабуе сябе ў іншых напрамках вытворчасці ды шукае выйсці да міжнародных гандлёвых зносін, таксама большасць свайго часу праводзіць у дзелавых падарожжах, захапляецца боксам ды механікай – відаць, знарок намагаецца спадабацца татухну, як бы не стаўся якім прамысловым шпіёнам! – а яшчэ, належачы да тых самых «новых людзей» – заадно, відаць, і паспешліва вырашыўшы, што пан Пракшын з’яўляецца тыповым расейцам, не інакш, – ён не мае залішніх illusions[27] датычна як былой, так і сапраўднай мясцовай шляхты.

      – Але ж прозвішча



<p>25</p>

высновы (анг.)

<p>26</p>

вынаходніцтвы (анг.)

<p>27</p>

падманлівых пачуццяў (анг.)