У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам – у Менск ХІХ стагоддзя.
Варвара Станкевіч, пятнаццацігадовая школьніца з Вільнюса, выпадкова набыўшы старажытнае люстра, трапляе скрозь яго ў Вільню сярэдзіны ХVІ стагоддзя, дзе знаёміцца з юным шляхцічам Міхалам Саколічам. Сябрам выпадзе даведацца пра таямніцу люстраў, пабываць пры каралеўскім двары Жыгімонта ІІ Аўгуста і Барбары Радзівіл, а таксама апынуцца ў самым віры інтрыг і змоў.