Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова

Читать онлайн.
Название Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор произведения Ксенія Шталенкова
Жанр Исторические детективы
Серия
Издательство Исторические детективы
Год выпуска 2017
isbn 978-985-7180-58-5



Скачать книгу

мае рацыю, – ажыўлена заківалі татухна і матухна, баючыся, каб іх дачка зноўку не паглыбілася ў маўклівыя роздумы, выкліканыя надзвычай патрабавальным стаўленнем да самой сябе.

      – Яшчэ б я не мела! – безапеляцыйна заявіла пані Канстанцыя.

      – Хіба што, – прамармытала панна Пракшына і нахілілася да Тэдзі, каб неяк заняць сябе ў гэтую няёмкую хвіліну.

      Але тут у сталоўню, задыхаўшыся, зноў убегла пакаёўка, па выглядзе якой можна было зразумець: у гэтую нетаропкую суботнюю раніцу здарылася такое, што цалкам выбівалася з парадку.

      – Тэлеграма! – вылупіўшы вочы, абвясціла пакаёўка хапаючым за душу голасам і ўручыла Канстанціну Мікалаевічу невялікі падносік з прадаўгаватым аркушыкам.

      Пан Пракшын у здзіўленні разгарнуў пасланне, а затым, рэзка ўзняўшыся з-за стала, заявіў:

      – Я мушу неадкладна ехаць на вакзал.

      – Але, дарагі, што здарылася? Навошта такі паспех? – хацела была спыніць яго жонка.

      – У маёнтку ўчынена забойства.

      Раздзел II

      Як толькі цягнік рушыў з Віленскага вакзала і пакаціў прэч з губернскага горада, панна Пракшына пачала ўмольваць татухну перамясціцца з іхняга другога класа у вагонрэстарацыю. Прысутнасць дзявіцы ў цягніку першапачаткова не ўлічвалася, аднак ініцыявана гэта было меркаваннямі вельмі эгаістычнымі самой Яўгеніі Канстанцінаўны.

      Мусіў татухна толькі зазбірацца ў дарогу, як дзявіца, якая жадала як найхутчэй схавацца ад любой магчымасці сустрэцца сёння з Кацяй, ультыматыўна заявіла, што выпраўляецца разам з ім. На сустрэчны ультыматум, што Канстанціну Мікалаевічу зусім не будзе калі нянькацца з дачкой падчас выкліканай такімі складанымі акалічнасцямі вандроўкі, панна Пракшына адказала, што, будучы адзінай дзейснай нашчадніцай усёй сямейнай маёмасці, мае поўнае права наведаць мейсца злачынства, а таксама прыняць удзел ва ўладкаванні ўзніклых пытанняў. Акрамя таго, за ўсё жыццё сваё яна, здаецца, не давала падстаў ані разу засумнявацца ва ўласнай самастойнасці ды разважлівасці, а ад таго татухнавы insinuations[18] былі ўспрыняты як даволі крыўдныя. Панна Пракшына выдатна разумела, што ад гэтакага звароту татухнава сэрца памякчэе, і вось чаму.

      Як кожны бацька, і акрамя таго ваенны ды яшчэ і чалавек дзелавітага складу, Канстанцін Мікалаевіч заўжды марыў пра нашчадка. Калі лёс і жонка прыпаднеслі яму дачку, пан Пракшын засмучацца і не падумаў, але ўзяўся выхоўваць Яўгенію Канстанцінаўну па сваім разуменні, усё ж хутчэй як сына. Спалучаў ён пры гэтым метады спартанскія, закліканыя гартаваць здаровы дух у здаровым целе, з непрыкрытымі пястотамі, бо, нягледзячы на дысцыпліну, панна Пракшына была па натуры сваёй істотай пяшчотнай і датклівай, хаця і старалася гэтую сваю рысу дбайна хаваць ад самых юных гадоў.

      Пасля адстаўкі Канстанцін Мікалаевіч заняўся лесапілкай і меркаваў, што калі-небудзь гэтую справу ён мусіць перадаць дачцэ, а таму ўжо каторы год намагаўся яе ўсяляк прыстасоўваць то да вядзення рахункаў, то да праектаў па рэалізацыі матэрыялаў, а то і да саміх нюансаў механікі. Аднак Яўгенія Канстанцінаўна,



<p>18</p>

непрыемныя намёкі (анг.)