Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка

Читать онлайн.
Название Янкі, альбо Астатні наезд на Літве
Автор произведения Уладзіслаў Ахроменка
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2007
isbn 978-985-6530-42-8



Скачать книгу

збудаваў увесь ланцуг выканаўцаў. Уцёкі не каштавалі ані шэляга меднага, бо паслухмяны камуністы, як і мае быць, рызыкаваў жыццём адно за абстрактную ідэю.

      У таемным месцы пад балотнай купінай Хроснага ўжо чакала гумовая торба з цывільнай вопраткай, якасна падробленымі дакументамі і пачкам златовак – вядома ж, фальшаваных. Сам Баян на вялікай амерыканскай машыне “Пакард” быў ужо выправіўся з Гародні, каб падабраць уцекача ва ўмоўленым месцы.

      Маладзён выцягнуў з бетоннага штабелю прыхаваны драўляны брус і перакінуў яго на мур.

      – Ну што, таварыш Хросны… Перадайце прывітанне нашым таварышам з Камінтэрна. Га? – малады камуністы расчулена шморгнуў носам і выцягнуў з кішэні кісет з махоркай, – гэта таварышы грамадоўцы вам у дарогу сабралі.

      – Ведаеш, я перадумаў уцякаць, – з нечаканай суворасцю прамовіў той.

      – Га? – не паверыў маладзён.

      – І па той бок дроту “долі не відаць, кайданы няволі на руках звіняць”, – працытаваў адукаваны Хросны, – дый, што там, зрэшты, добрага быць можа? Асадніцтва, прастытуцыя, парнаграфія, эксплуатацыя, беспрацоў’е, санацыя, дыскрымінацыя, паланізацыя, Дэфензіва… Бездухоўнасць, як той казаў. Бач, бабры – і тыя галодныя.

      – А можа, так яно і трэба? – пранікнёна запытаў камуністы.

      – Не, хлопча, я лепш тут застануся, сярод сваіх. Тут чыста, цёпла і не страляюць, як у іншых месцах. За калючым дротам выспа стабільнасці і спакою. Мяне паважаюць, у мяне абутак і вопратка па сезоне, гарантаваная ежа тры разы на дзень і ніякага беспрацоў’я. Наш канцлагер – адзінае месца ў свеце, дзе нават прыхадні не сумняваюцца, што ты праўдзівы беларус.

      – Усё слушна… Толькі б не было вайны, таварыш Хросны! Мне за кратамі таксама тое-сёе падабаецца. Але ж трэба некаму і там за духоўнасць, за народнае шчасце змагацца! – разгубіўся камуністы. – Калі не вы, дык хто? Га?

      – Там, – Хросны паказаў на начную беларускую дрыгву, – барацьбітоў са змагарамі ніколі не бракавала. А дзе плён? Дзе шчаслівае, заможнае жыццё?

      – Ад вас плён будзе, так і вашыя таварышы казалі, з гэтага, як яго там … з Чэ-Ка. Га?

      – З Чыкага? – знерухомеў Хросны. – Чаму ж ты раней не казаў, што гэта янкі мне ўцёкі зарганізавалі?

      – Мо і янкі. Не ведаю. Але яны хлопцы чэ-ка-скія, дакладна. Я ж ад пачатку казаў, – канчаткова сумеўся маладзён, – вас будзе чакаць вялікі амерыканскі самохуд… Сухая яблыня дзічка… На шашы… Дык што ім цяпер сказаць, га?

      – Не пераймайся. Сам скажу.

      Хросны сунуў у кішэню кісет, раскінуў рукі крыжом і пайшоў па хісткім брусе да шчарбатага кляштарнага мура. Перш чым скочыць, ён азірнуўся:

      – Цябе як клічуць?

      – З-за жалейкі Пеюном празвалі, – разгубіўся маладзён і войкнуў.

      3

      – Ой, бярозы ды сосны… – размілавана роў кіроўца ў чакісцкай скуранцы і круціў руль шляхотнага “Пакарда”.

      – … партызанскія сёстры… – згодна падхапіў таварыш Баян і нервова глянуў на гадзіннік. – Праз тры гадзіны