Название | Беларуская лiтаратура |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Навумовiч |
Жанр | Языкознание |
Серия | |
Издательство | Языкознание |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1 |
Мы – з вайны.
Мы – званы.
Нібы раскалыханы звон, магутна і велічна “гучыць” паэзія Я. Сіпакова. У зборніку “Веча славянскіх балад” як быццам ажывае гістарычная памяць славянскіх на родаў, іх векавечны вопыт, нагадваюцца шматлікія эпізоды жыцця гэтых народаў, якія нібыта сышліся на сваё веча.
Каштоўнасць адчування роднай зямлі, жыцця працаўніка на ёй, плёну гэтага жыцця характэрна для паэзіі B. Зуёнка (“Сяліба”, “Маўчанне травы”).
Актыўна ў беларускай паэзіі распрацоўваецца тэма еднасці і злітнасці чалавека і прыроды, “раўнапраўя дрэў і людзей” (П. Панчанка). Паэты шчыра здзіўляюцца цудам жыцця, імкнуцца да паўнаты адчування хараства ў свеце. “Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змену года і не адгукаюцца рэхам… Чалавек – калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём”, – пісаў М. Танк. Ад тэмы прычынення да ўсяго існага на зямлі да ўвасаблення паўнаты чалавечага шчасця ідзе сучасная беларуская паэзія.
Удалымі былі дэбюты ў паэзіі Р. Семашкевіча, К. Камейшы, М. Дуксы, Ю. Голуба. Іх паэтычныя пошукі накіраваны на тое, каб адкрыць час і сябе ў сваім часе. Тэмы іх твораў – мары аб будучым, родны дом, вёска, Радзіма, лёсы людскія, прырода бацькоўскай зямлі.
Чарнобыльская тэма стала адной з тых, што не даюць супакоіцца, абуджаюць трывогу паэта М. Мятліцкага.
Музыкай кахання напоўнены вершы маладых беларускіх паэтэс Ірыны Багдановіч, Галіны Булыка, Любові Турбіной, Вольгі Куртаніч, Людмілы Паўлікавай, Таццяны Сівец, Ніны Шкляравай, Валянціны Паліканінай.
Маладыя паэты ідуць у літаратуру настойліва, актыўна шукаюць, эксперыментуюць. У розныя гады гучна заявілі аб сабе Алесь Разанаў, Сяргей Давідовіч, Адам Глобус, Леанід Галубовіч, Анатоль Сыс. Яны розныя па сваіх поглядах на жыццё, па творчай манеры, па спосабе адлюстравання паўсядзённай рэчаіснасці. Маладыя аўтары “будуюць масты” паміж днём сённяшнім і будучым. Гэта пра іх напісаў А. Вярцінскі:
Ты ў такім шчаслівым узросце,
калі сэрца не знае злосці,
калі ўсё яшчэ наперадзе —
і дарогі, і масты,
калі ўсё – на тым беразе,
а на гэтым – толькі ты.
Сярод сучасных паэтаў вылучаецца Алесь Разанаў, творчасць якога вось ужо на працягу доўгіх гадоў па-сапраўднаму хвалюе шматлікіх прыхільнікаў таленту паэта. А. Разанаў – творца незвычайны. Ён працуе ў шматлікіх паэтычных жанрах, многа эксперыментуе, “прывівае” на дрэва беларускай паэзіі новыя паэтычныя формы – версеты, квантэмы, хоку, паэтычныя мініяцюры і інш.
А. Разанаў – паэт філасофскага мыслення, аналітычнага зроку, які на любы стан рэчаў і ход падзей глядзіць глыбакадумна, з пэўнай доляй умоўнасці, асацыятыўна, па-мастакоўску вобразна. Так робіць А. Разанаў нават тады, калі малюе беларускую прыроду. Як трава вырастае з зямлі, так натуральна без паэтычных аздоб і прыкрас вырастаюць вершы А. Разанава. “Лепет сэрца і шэпт фантазіі” – вось што такое многія радкі гэтага