Название | Беларуская лiтаратура |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Навумовiч |
Жанр | Языкознание |
Серия | |
Издательство | Языкознание |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1 |
З’яўляюцца прыпавесць, сацыяльная фантастыка, антыўтопія ў прозе А. Мінкіна “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў”, А. Наварыча “Дзённікі Рабунькі”. Выходзяць кнігі маладых: А. Федарэнкі “Смута”, А. Глобуса “Толькі не гавары маёй маме”, “Койданава”, А. Казлова “Незламаная свечка”.
Часта маральна-этычныя пастулаты, тэзісы, сентэнцыі разгортваюцца ў форме своеасаблівых лозунгаў. Пісьменнікі нібы “пераўтвараюць” новую рэальнасць, лагічна мажлівую, якая дазваляе паўней спазнаць асобу і матывы яе паводзін.
Інтэлектуальная проза беларускіх пісьменнікаў дазваляе паўней і глыбей пранікнуць у шматстайнасць нашай рэчаіснасці. Яна, несумненна, прадвеснік з’яўлення філасофскага рамана, аповесці.
Своеасаблівая “плынь свядомасці” – апавяданне Вольгі Іпатавай “Дваццаць хвілін з Немезідай”. Немезіда багіня кары. За што ж карае багіня галоўную гераіню? Стэла, маладая жанчына, выбегла з тэлестудыі, дзе яна працавала, каб дачакацца таксі і імчацца ў бальніцу, куды трапіў муж, аб чым ёй толькі што паведамілі. Тыя дваццаць хвілін, якія гераіня чакае таксі, і сталі яе спатканнем з багіняй кары. Гераіня прыгадвае першае студэнцкае каханне, паездкі з каханым у Сярэднюю Азію, памятае, як прасіў яе сябра: “Стэла! Толькі не стань драпежніцай!” Потым каханы загінуў, яна выйшла замуж, прызвычаілася, супакоілася, жывучы за спінай мужа, як за каменнай сцяной. Можа, таму і карае яе Немезіда, што не захацела, не пажадала яна ўзляцець увысь, падняцца да сапраўднага кахання, як Ікар да Сонца, не баючыся абпаліць крылы.
Выключная роля ў развіцці гістарычнага жанру належыць Уладзіміру Караткевічу, які напісаў нямала твораў пра мінуўшчыну.
Раманы і аповесці У. Караткевіча – лірыка-рамантычнага зместу. Яны грунтуюцца на канкрэтных гістарычных фактах. Запамінальныя яго творы “Нельга забыць”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” і інш. У творах ажывае сівая даўніна, раскрываецца ўнутранае хараство чалавека на роднай зямлі. Беларусы і Беларусь у творчасці У. Караткевіча паўстаюць народам і краем са сваёй гісторыяй, сваімі традыцыямі, звычаямі, багатымі матэрыяльна і духоўна.
У. Караткевіч “будуе” ў творах наш нацыянальны дом, паказвае яркіх і самабытных людзей. Любоў і замілаванне да роднага краю выяўляецца з вялікай сілай у творчасці гэтага таленавітага мастака, майстра мастацкага слова, арыгінальнага творцы і самабытнага чалавека (“Зямля пад белымі крыламі”).
У творах У. Караткевіча раскрываюцца яркія і займальныя старонкі нашай гісторыі, апісваюцца ўзнёслыя і высокія пачуцці герояў, якія служаць свайму народу, свабодзе і праўдзе, кахаюць, радуюцца жыццю. Беларускую гісторыю пісьменнік у сваіх творах “выводзіць” з уласнага кораня, а не разглядае збоку. Яго творы