Название | Беларуская лiтаратура |
---|---|
Автор произведения | Уладзімір Навумовiч |
Жанр | Языкознание |
Серия | |
Издательство | Языкознание |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-06-2271-6, 978-985-06-1950-1 |
Паэзія для Р. Баравіковай заўсёды была і застаецца нязменна высокай і святой. Яе вершы саграваюць душу цеплынёй пяшчоты, закаханасці, выпакутаванасцю пачуццяў. Яны выклікаюць душэўнае суперажыванне. Гэта гісторыя ўсяго свету, што знайшла адбітак у душы. Яе паэзія, як неба, узвышае і палоніць, кліча да сябе. Зборнікі паэзіі Р. Баравіковай: “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992).
Паэзія неабходна чалавеку. Ёсць паэзія ведаў. Ёсць паэзія пачуццяў. Захапляе патрыятычная лірыка. Уражваюць пейзажныя радкі, чароўная інтымная лірыка. Ёсць вершы-субяседнікі, вершы-песні. Ёсць проста вершы, якія выказваюць простыя пачуцці. З-пад пяра паэта выходзяць звычайныя радкі і незвычайныя вершы. Вершы становяцца высокай паэзіяй, калі яны народжаны ўзлётам душы і гармоніяй сэрца. Свет паэзіі чароўны, непаўторны, шматаблічны. Нельга прапусціць ніводнага зруху душы.
Кожны радок, напоўнены душэўным парываннем, не загіне, не знікне без следу, абавязкова захаваецца і адгукнецца ў сэрцах новых пакаленняў. Паэты пазнаюць бязмежжа, спасцігаюць вечнасць. Таму паэзія – гэта найвялікшае апраўданне сэнсу і зместу чалавечага жыцця, паэтычны радок можа і павінен засведчыць шматлікія адметнасці чалавечага існавання, зрабіць бессмяротнымі творцаў.
Сучасная беларуская паэзія – багаты і шматфарбны свет. Свет душы сучасніка, дзе адбіліся радасці і трывогі за дзень сённяшні і заўтрашні. У нашай паэзіі даволі плённа развіваюцца многія стылёвыя плыні, тэндэнцыі, ідзе заклапочаны дыялог з часам і чалавекам аб самым галоўным, асноватворным, лёсавызначальным.
1. Якія плыні можна вылучыць у сучаснай беларускай паэзіі?
2. У чым наватарства сённяшняй беларускай паэзіі? Што такое верлібр? Што вы ведаеце пра “філасофскую” паэзію М. Танка?
3. Лірыка – самавыяўленне паэта. Як гэта трэба разумець? “Пропаведзь і споведзь”, “лірыка і публіцыстыка”. У чым заключаецца грамадзянскі пафас паэзіі?
4. Як беларуская паэзія напаўняецца “сокамі” вусна-паэтычнай творчасці беларускага народа? У чым адметнасць такіх твораў?
5. Якая “ўдзельная” вага сатыры і гумару ў творах народнага складу?
6. У чым заключаецца “традыцыйны” характар беларускай паэзіі і як вы разумееце паняцце гармоніі формы і зместу ў мастацкім творы?
Драматургія
Асновы беларускай нацыянальнай драматургіі закладвалі В. Дунін-Марцінкевіч, затым Я. Купала, К. Каганец, у 20-я гады ХХ ст. у драматургіі працавалі Ул. Галубок, Ф. Аляхновіч, М. Гарэцкі, Я. Міровіч, В. Шашалевіч, М. Зарэцкі, М. Чарот. Трывалы падмурак для развіцця беларускай драмы заклаў К. Крапіва. На драматургіі К. Крапівы вырасла не адно пакаленне беларускіх акцёраў, п’есы драматурга не сыходзілі з падмосткаў сцэны.
Калі б мы захацелі скласці афішу лепшых беларускіх спектакляў, якія многія гады ішлі ў тэатрах Беларусі, дык трэба было б уключыць у яе п’есы “Паўлінка” і “Раскіданае