Название | Зграя |
---|---|
Автор произведения | Андрэй Андрыеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn |
Гаўл разгубіўся і апусціў галаву ніжэй, чым звычайна.
– Як гэта? Такога не можа быць…
– Усё магчыма. І я не першая каралева Алык-Ачын. Да гэтага каралевай была мая маці, якая забіла апошняга важака. пасля яе смерці ўлада перайшла да мяне ў спадчыну.
– Не разумею. Гэта ж парушае ўсе традыцыі. Мала таго, што ваўчыца стала уладаром над зграяй, дык і наступным важаком стала яе дачка, ды без бойкі…
– Традыцыі не каштуюць нічога. У нашай зграі быў выбар – загінуць у войнах з іншымі згарямі, ці цалкам змяніць тыя самыя традыцыі на новыя. Заставайся маім госцем да заўтра і я ўсё раскажу. Наконт тваёй прапановы – мы згодныя. Але каштаваць гэта будзе шмат.
***
Гісторыя пра ваўчыную каралеву
Мяне клічуць Акіра. Такое імя было ў маёй маці. Таму ваўки міжсобку гавораць Акіра Другая. Я не крыўджуся. Бо імя нічога не значыць без адносін. А мяне паважаюць.
Не буду расказваць пра апошнюю вайну. Яна, напэўна, была падобнай да любой іншай вайны – ваўкі ды ваўчыцы без шкадавання забіваюць адно аднаго. Бо так павялося ад самага з’яўлення ўсіх ваўкоў: твая зграя – гэта сям’я, а іншая – ворагі.
Я раскажу пра заканчэнне вайны. Тую гісторыю, якую расказала мне маці. Ворагі Алык-Ачын адпомсцілі нам, пераможаным. Забралі ўсю ежу ды спалілі нешматлікія драўляныя пабудовы. Але не спыніліся на гэтым. Відаць марылі, каб тут засталася мёртвая пустэльня. А таму забілі ўсіх ваўчанят. І наша згаря, дакладней тыя шэсць дзясяткаў ваўкоў якія ад яе засталіся, стаялі і бездапаможна на гэта глядзелі. Інакш загінулі б усе. Чужыя абшукалі кожную хату, нару ды дзірку ў зямлі і загрызлі ўсіх шчанюкоў. Іх мёртвыя целы выцягнулі ў сярэдзіну горада і сышлі.
Мы зліліся, але не на ворагаў. Разумелі, што на іх месцы зрабілі б тое ж самае. Нас не задавальняла становішча галодных і слабых. Мы хацелі жыць, як астатнія зграі, хацелі дабрабыту і міру. І ў гэты момант агульнай роспачы да мёртвых шчанюкоў выйшаў важак і стаў рычэць:
– Нічога, ваўчыцы новых панараджаюць. А праз пяць гадоў мы зноў пойдзем на вайну і адпомсцім.
Ваўкі і ваўчыцы глядзелі на яго і не разумелі – што ён кажа. Які дурань пасля перажытога захоча ваяваць? А ён не спыняўся.
– Мы прыйдзем у іх горад, заб’ем шчанюкоў, а пасля згвалтуем ваўчыц. А іх тэрыторыі стануць нашымі. Бо мы знішчым кожнага ваўка ня нашай зграі.
Мая маці не вытрымала і кінулася ўперад. Схапіла важака за шыю, пракусіла скуру і паваліла на зямлю. Важак быў вялікім ваўком, самым моцны з тых, хто застаўся. Аднак на баку маці былі нечаканасць і гнеў. Ён кінуўся ўбок і вырваўся з яе пашчы. Кроў лілася ручаём, заліла мёртвых дзяцей. Важак стаяў над імі і цяжка дыхаў. Нахіліўся каб скокнуць і не здолеў падняцца на ногі.
Ваўкі і ваўчыцы, старыя і маладыя нічога не сказалі маёй маці ў той дзень. І ў наступны таксама. Усе працавалі – пахавалі целы мёртвых, адбудавалі жытло, паляўнічыя здабывалі ежу каб пракарміць зграю. А потым нехта з ваўкоў падыйшоў да маці і спытаў – як яна лічыць, ці будзе бяспечным ісці на паляванне да мяжы. Праз дзень іншы воўк спытаўся – дзе лепш трымаць параненых