Название | Зграя |
---|---|
Автор произведения | Андрэй Андрыеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn |
“Напрошваецца адзіны вывад – губляю розум. Можа сапраўды я забіў Насту? А троіца, ваўкі, цёмнаскурая дзяўчына – мая хворая фантазія”.
– Прапаную апошні раз – напішыце прызнанне. Вам жа лепш будзе, пазбегніце вышэйшай меры пакарання.
У адказ Макс пахістаў галавой. Адзіны, каму стане лепш ад яго “чістосердечного” – гэта сам следчы.
– Ваша права. Потым не трэба бегаць і скаргі з апеляцыямі падаваць. Зараз да вас прыйдзе адвакат. Можа ён дасць вам правільную параду.
– У мяне ёсць адвакат? Я ж не наймаў.
– Значыцца нехта іншы наняў.
Яго адвакатам быў дзіўнаваты бландзін-альбінос з зачэсанымі назад валасамі. На скуры снежнага колеру не было ніводнай зморшчынкі, а вочы свае ён хаваў за круглымі чорнымі шкельцамі акуляраў.
– Прывітанне, Максім. Мяне завуць Філіп Гаўл і я буду вашым адвакатам.
Максу падалося, што яго падманвае слых.
– Паўтарыце, калі ласка, ваша прозвішча?
– Гаўл. Спадар следчы, дазвольце перамовіцца са сваім кліентам сам насам?
Калі яны засталіся адны, Філіп нізка нахіліўся да Максіма і зашаптаў.
– А цяпер слухай – я ведаю ўсё і пра цябе, і пра ваўкоў. Нам трэба збяжаць адсюль, інакш тры твае блізкія сябры хутка прыйдуць у госці. А з-за кратаў ты далёка не збяжыш. Таму выконвай усё, што я скажу.
Адвакат разарваў падкладку пінжака, дастаў адтуль крэм, адкрыў і пачаў намазваць твар Максіма.
– Не варушыся, усё пашкодзіш.
Следам за тварам Філіп абмазаў рукі Максіма. Затым зняў з сябе валасы, якія апынуліся парыком, і начапіў іх на галаву хлопца. Тое ж самае зрабіў з акулярамі і пачаў распранацца.
– Скідай адзежу. Зараз ты ператворышся ў мяне, а я некалькі гадзін пабуду табой.
Пасля пераапранання адвакат зрабіў яшчэ некалькі мазкоў крэмам.
– Цяпер слухай, часу мала. На выхадзе пакажаш мой пропуск, на вуліцы чакае таксі. Кіроўца ведае куды ехаць. На месцы выходзь і ідзі ў хату.
– А калі мяне зловяць? І што будзе з табой?
– Ні аб чым не хвалюйся.
***
Усё атрымалася, як і сказаў Філіп. Ніхто не спыніў Максіма, нічога не спытаў. Міліцыянер нават на пропуск не глянуў. Таксі адвезла яго не за горад, як думаў хлопец, а да адной са старых, цудам не знесеных, хат на Грушаўцы. Знешне яна выглядала закінутай, але знутры падавалася, што гаспадары сышлі хвіліну назад. Пасярод адзінага пакоя стаяў стол з нарэзаным мясам і гароднінай. На ім жа ляжаў ліст:
"Максім, частуйся, адпачывай, чакай мяне. Праз гадзіны тры сустрэнемся".
Макс сеў за стол і апусціў галаву на рукі. Пасля смерці Насты ён выцягнуў з яе грудзей нож і глядзеў на мёртвае цела да прыезду міліцыі. Толькі зараз, у пустой хаце, ён адчуў як накатвае гора, па шчаках паліліся слёзы. Упершыню за дванаццаць гадоў ён плакаў і не мог спыніцца. Наста, ці сапраўды ён любіў яе, ці гэта было звычайнае юнацкае захапленне якое б ніколі не