Название | Зграя |
---|---|
Автор произведения | Андрэй Андрыеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 2023 |
isbn |
– Нам усё роўна, будзеце вы жыць, ці памрэце.
– Не толькі мы, але і вы таксама. Гэта агульная небяспека для ўсіх ваўкоў.
– Мы не будзем з табой размаўляць. Бывай.
– Справа ў белых ваўках. Яны да ўсіх дабяруцца і ўсіх з’ядуць.
Дэлегацыя павярнулася спінамі да Гаўла і пайшла ў свой лес. Саветнік кінуўся следам.
– Чакайце, вы не можаце прыйсці сюды і адмовіцца размаўляць. Гэта няправільна.
Ён хацеў дабегчы да ваўкоў, ды не паспеў – пачуўся глухі “шчоўк” і Гаўла рэзка падкінула ўверх. Ён трапіў у пастку і балтаўся ў сетцы. Пад ім сабралося не менш за два дзясяткі ваўкоў, якія перашэптваліся між сабой: “Няверны парушыў мяжу”, “За такое – смерць”, “Заб’ем яго і выкінем на чужую тэрыторыю, каб усе ведалі”.
– Калі зараз мяне заб’ёце, то ў будучыні загінеце самі.
Ваўкі сцішыліся, агаломшаныя яго словамі. Галоўны паглядзеў на Гаўла і кіўнуў галавой.
– Забіраем яго.
***
Да горада Вый-Кло Гаўла неслі звязаным за ногі і падвешаным уніз галавой на дліннай палцы. Калі праз дзве гадзіны яны дайшлі да месца, яму невыносна балела галава, а ногі анямелі. Саветніка не занеслі ў хату, а кінулі звязаным каля вогнішча, вакол якога ўтварылася кола з ваўкоў апранутых у незвычайную адзежу – скуры жывёл з намаляванымі на іх незразумелымі сімваламі. Некаторыя насілі на галаве чэрапы зуброў, а восем з адзінаццаці былі без хвастоў.
– Развяжыце яго. Няверны, ты парушыў святую зямлю Вый-Кло. Ніколі такога не здаралася. Ваўкі, у што б яны не верылі, не дазвалялі сабе парушаць традыцыі. І цяпер мы ня ведаем, што з табой рабіць. Адны кажуць – забіць, іншыя – адрэзаць хвост, трэція – пусціць з мірам. Скажы нам, адзінаццаці апосталам месяца, які лёс для сябе хочаш.
Гаўл спрабаваў трымацца на нагах, але нічога не атрымалася і ён лёг на зямлю.
– Ваўкі, мне трэба размаўляць ці з важаком, ці са сходам, ці з каралевай. У мяне навіна, якая патрабуе неадкладнага абмеркавання. Гэта пра белых ваўкоў.
– Няверны, ты не маеш права гаварыць, чаго хочаш. І мы не будзем слухаць казкі пра белых ваўкоў.
– Гэта не казкі. І калі нічога не рабіць хутка пабачыце белых на свае вочы.
– Нас не пужае смерць. На месяцы нам будзе добра. Таму яшчэ раз пытаю – які лёс для сябе хочаш?
– Паважаныя прарокі, – у кола ўвайшоў адзін з ваўкоў, які нёс Гаўла да горада. – Мы б не неслі яго сюды, а забілі на месцы. Аднак ён прамовіў: “Калі вы зараз мяне заб’ёце, то ў будучыні загінеце самі”. А гэта дакладныя словы прарока.
– Цікавыя рэчы ты гаворыш, каб няверны… Хто можа пацвердзіць гэта?
– Усе вернікі, што былі разам са мной.
Кола ўстала і зрабіла крок у правы бок. Насупраць Гаўла цяпер стаяў іншы воўк.
– Адкуль ты ведаеш словы нашага прарока, чужак?
– Я не ведаю ніводнага ваўка з імем Прарок.
– Прарок – не імя, а прызначэнне. Раз ты не ведаеш гэтага, то альбо выпадкова прамовіў тыя словы, альбо сам месяц паслаў цябе да нас. Што