Название | Танцавальны марафон |
---|---|
Автор произведения | Виктор Правдин |
Жанр | Современные детективы |
Серия | |
Издательство | Современные детективы |
Год выпуска | 2001 |
isbn |
– Значыць, органы зацiкавiлiся суседкай з сорак пятай кватэры? – здаволiўшы самалюбства, здалёк пачаў стары.
– Так, – кiўнуў Хмара.
– Ну i правiльна робiце, што цiкавiцеся.
– Коля! – Фiлiпаўна прыпынiлася каля стала з цэлафанавым мяшэчкам грэчкi ў руках, шматзначна зiрнула на мужа.
– Што Коля? – бразнуў лыжкай аб стол гаспадар. – Мне восемдзесят пяць, i за столькi гадоў больш дурной бабы, як Галька, не сустракаў.
– Можа, яшчэ ўсё наладзiцца, – патупiлася гаспадыня, вiдавочна, дакараючы сябе, што зачапiла мужа.
– На-ла-дзiцца! – шапялявячы, перадражнiў жонку гаспадар. – Ад дабра дабра не шукаюць… А Гальцы ўсяго мала… Баба-гром… Такога чалавека Бог паслаў, а яна хвастом, як…
– А ты языком, як памялом! – зазлавала Фiлiпаўна. – Пашкадуй слых маладога чалавека.
Гаспадар прымоўк, слепавата зiрнуў на Хмару i, збiраючыся з думкамi, на нейкi час сцiшыўся, моўчкi дапiў астылую гарбату. Жонка зноў напоўнiла ягоны кубак.
– А для органаў iнфармацыя будзе такая… – стары кiнуў у кубак кавалачак цукру, трошкi павагаўся i паклаў яшчэ адзiн. – Галька, хоць i бядовая, але баба неблагая, iншым разам нават добрая. Змоладу ўсё жанiхоў перабiрала, а як трыццаць булькнула – хахаляў… Але нiхто i не прыжыўся, цяперака – нi мужыка, нi хахаля… Ды i я з такой не жыў бы, – нечакана зрабiў выснову гаспадар i, задзiрлiва паглядзеўшы на жонку, падмiргнуў Хмары.
– Цьфу ты! – плюнула старая. – Зусiм з глузду з’ехаў! Ва ўборную сам не сходзiць, а падмiргвае!
Стары насупiўся i надоўга замаўчаў. Хмара цярплiва чакаў, але ў нейкi момант варухнулася сумненне, што дарма трацiць час, слухаючы старога маразматыка. Тое, што следчы маўчыць i не задае пытанняў, гаспадар ацанiў па-свойму.
– Ты раскажы пра апошняга ўхажора, – паспрабавала схiтрыць гаспадыня, яна, вiдавочна, хвалявалася, i такая падказка выглядала па-дзiцячы наiўнай. – Напэўна, з-за яго чалавек i прыйшоў.
– Не ўмешвайся, – зласлiва буркнуў стары, – дойдзем i да апошняга, трэба па-парадку, органы павiнны ведаць усю карцiну… А даўжэй за ўсiх пратрымаўся з Галькай наш Iван Мiкалаевiч…
«Ну, нарэшце, – узрадавана падумаў Хмара. – Вiдаць, Шапавалава тут добра ведалi i цанiлi, калi называюць поўным iмем».
– Золата, а не чалавек, – iмгненна дала характарыстыку Шапавалаву гаспадыня.
– Што праўда, то праўда, – падтрымаў жонку стары.
– Iван Мiкалаевiч Вам радня? – удакладнiў Хмара, нязмушана падштурхоўваючы размову ў патрэбны накiрунак.
– З чаго Вы ўзялi? – насцярожыўся стары.
– Вы самi сказалi «наш Iван Мiкалаевiч».
Гаспадар на хвiлiну задумаўся, пачмокаў губамi, адсунуў ад сябе кубак з гарбатай.
– Я ў пераносным сэнсе, – стрымана