.

Читать онлайн.
Название
Автор произведения
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска
isbn



Скачать книгу

яшчэ, ад чаго кружылася галава. Злева блiшчэла за цюлевымi занавескамi акно, дзверы на балкон былi трошкi прачыненыя, i Хмара накiраваўся туды, каб хватануць свежага паветра i вызвалiцца ад нечакана навалiўшагася пажадлiвага наслання. З нейкага моманту ён злавiў сябе на тым, што думае, глядзiць на Казакову не як на сведку, а як на спакуслiвую i жаданую жанчыну.

      – Ты – следчы? – усё тым жа строгiм i адначасова заклапочаным голасам спыталася гаспадыня.

      – Так, – кiўнуў Хмара i, убачыўшы, як тонкiя пальчыкi з чырвонымi кiпцюркамi пачалi расшпiльваць гузiкi на плюшавым халаце, iмгненна пачырванеў. Ён хацеў запярэчыць, абурыцца, але даўкi саладкаваты камяк нечакана перастрэў у гарляку, з грудзей лейтэнанта вырвалася дзiўнае i дзiкае: «У-у-ух!» Ён стаяў, як спаралiзаваны, глядзеў на прыгажуню шырока расплюшчанымi вачыма i чамусьцi кiваў галавой, быццам падбадзёрваючы i прыспешваючы.

      – Перадай твайму прыдуркаватаму Баране, што ты – апошнi… Маёр абнаглеў. Я што, да самай пенсii буду абслугоўваць сталiчных мiлiцыянераў? Хiба ва ўсiм Мiнску iншых баб няма?..

      Халат саслiзнуў на падлогу, засланую мяккiм варсiстым дываном. Казакова, не зважаючы, пераступiла праз яго i, на хаду распускаючы валасы, сабраныя на патылiцы пад перламутравай шпiлькай, нават не азiрнуўшыся на Хмару, паплыла да канапы. Крок, другi, пантоплi нячутна саслiзнулi са стройных ножак.

      – Што стаiш, як нецалаваны? – кiнула цераз плячо Казакова i жвава шмыганула пад бялюткую прасцiну. – У цябе трыццаць хвiлiн, я гасцей чакаю…

      Хмары здалося, што на яго вылiлi вядро кiпеня, стала горача, кашуля iмгненна прылiпла да спiны. Ён кiнуўся да выхаду, iстэрычна затузаў дзвярную ручку, паспрабаваў адамкнуць замок, але гэта яму не ўдалося. «Во ўлiп дык улiп… – затахкала ў скронях. – Пастка, правакацыя…»

      – Яшчэ не распрануўся? Можа, ты не адзiн? – зразумеўшы паводзiны Хмары па-свойму, здзiвiлася Казакова.

      Хмара не мог павярнуць галавы, ён баяўся натыкнуцца на смяшлiвае вочка вiдэакамеры, але яшчэ больш баяўся ўбачыць голую Казакову.

      – Ды адчынiце Вы гэты замок! – нарэшце прарвала лейтэнанта. – Чорт ведама што!..

      – Ты, пэўна, i сапраўды, нецалаваны.

      У наступны момант гарачае дыханне апякло Хмары шыю, жаночыя грудзi пругкiмi бугаркамi дакранулiся да здранцвелай спiны, i ён адчуў, як часта-часта тахкае жаночае сэрца. Лейтэнант i вокам не паспеў мiргнуць, а цёплыя пальчыкi далiкатна расшпiлiлi гузiкi на кашулi i пажадлiва лашчылi ягонае цела. У галаве ў Хмары ўсё пераблыталася, ён адчайна адштурхнуў рукi Казаковай, iмпэтна крутнуўся, закрычаў:

      – Не ведаю я нiякага маёра Бараны! Сюды мяне прывяла смерць Шапавалава. Не веру, што ён памёр сам!..

      Апошняе вырвалася мiжвольна, Хмара так не думаў, але чамусьцi сказаў. Гэта падзейнiчала на жанчыну. Яна войкнула, прыкрыла грудзi рукамi i кiнулася да канапы.

      – Дык Вы не?.. – нацягнуўшы прасцiну да самай шыi, няўпэўнена i расчаравана перапытала Казакова. У наступны момант у вялiкiх блакiтных вачах заскакалi гарэзлiвыя смяшынкi. – Вы ручку адарвалi…

      Хмара нават не заўважыў,