Название | Танцавальны марафон |
---|---|
Автор произведения | Виктор Правдин |
Жанр | Современные детективы |
Серия | |
Издательство | Современные детективы |
Год выпуска | 2001 |
isbn |
Улiчваючы вышэй пазначанае, лiчу неабходным:
1. Разбiрацельства па факце заяў Сiўцова i Шапавалава спынiць.
2. У мэтах недапушчэння ў далейшым падобных выпадкаў паведамiць кiраўнiцтву аўтакалоны нумар пяць горада Мiнска аб здарэннi i папярэдзiць, што далёкiя рэйсы павiнны забяспечвацца двума вадзiцелямi.
Старэйшы ўчастковы iнспектар
Докшыцкага РАУС
маёр мiлiцыi Папруга Г. Б.
3
Горад Мiнск, парк Чалюскiнцаў, танцавальная зала, клуб «Каму за трыццаць»… Музыка тут паўсюль, яна жыве ў гэтым прыземiстым будынку, у вершалiнах стромкiх сосен, бяроз i лапушыстых каштанаў, у чортавым коле i атракцыёне «Халi-галі». Дыхае «Лавандай» танцавальная зала, танчыць паветра, набрынялае пахам чалавечых целаў i серабрыстым пылам. Скрылёк белай тынкоўкi адарваўся ад столi i няспешна плануе, кружыцца ў нейкiм сваiм адмысловым танцы. Лёгкая лесвiца на другi паверх выструнiлася насустрач, расставiла рукi-поручнi: вось-вось яны падхопяць кагосьцi з прысутных i закарагодзяць у iмклiвым вальсе. Танцуюць усе i ўсё. Нават вартавыя, чорныя маўклiвыя краты, якiя ахоўваюць гардэроб, прыцэньваючыся, пазiраюць наўкол, у iх уласная песня, свой «метал»…
Не стамiла прысутных двухгадзiнная дыскатэка, чаканнем свецяцца вочы мужчын i прыгажунь-жанчын, пазiрае на гадзiннiк рухавая вядучая… Да канца вечарыны застаецца пятнаццаць хвiлiн, i нарэшце гучыць узнёслае, доўгачаканае: «А цяпер – танцавальны ма-ра-фон…» Пад гучны выбух «Ура!» гасне святло, i праз хвiлiну-другую рознакаля-ровыя пражэктары, iмклiвымi промнямi рассякаючы паветра, свярдзёлкамi ўпiваюцца ў вялiкi шар пад столлю залы, i ён няўлоўна пачынае круцiцца, набiраць хуткасць. Сотнi, тысячы рознакаляровых адбiткаў ад маленькiх квадрацiкаў-люстэркаў, якiмi аблеплены шар, iмгненна замiтусiлiся ўсiмi колерамi вясёлкi, пабеглi па сценах, столi, людзях… І зала змянiлася, быццам пабольшала, сцены i столь не