Танцавальны марафон. Виктор Правдин

Читать онлайн.
Название Танцавальны марафон
Автор произведения Виктор Правдин
Жанр Современные детективы
Серия
Издательство Современные детективы
Год выпуска 2001
isbn



Скачать книгу

затарможаны i на жалезе сваiм памешаны да ненармальнасцi».

      – Не звяртайце ўвагi, – аблiзнуў сухiя, патрэсканыя вусны Шапавалаў, – проста ў мяне хутка спаборнiцтвы, а спортзалу на рамонт зачынiлi. Нешта арэндаваць грошай няма, вось i прыходзiцца круцiцца.

      «Ну, хоць нешта нармальнае пачуў», – падумаў Хмара, а ўголас па-начальнiцку строга спытаў:

      – Хачу зразумець: чаму бацька пайшоў у клуб «Каму за трыццаць»? Не маленькi ж, у ягоныя гады гэта iнакш як глупствам не назавеш.

      – Яго папрасiлi прыйсцi.

      – Хто? – насцярожыўся Хмара i адразу ўзгадаў Мiкулiча: што, калi падпалкоўнiк правы?! Раптам i сапраўды смерць Шапавалава не такая ўжо i недарэчнасць? Але ж на падставе фактаў нiякiя версii, акрамя няшчаснага выпадку, не паддаюцца логiцы. А калi ўсё адкiнуць i слепа паверыць Мiкулiчу? Тады адразу напрошваецца выснова, што падпалкоўнiк нешта ўтойвае – ён ведае больш, чым напiсана ў афiцыйных дакументах.

      – Гэтага я не ведаю, – адказаў Шапавалаў. – У той дзень я меўся наведаць продка, ён абяцаў даць грошай, але бацька перанёс сустрэчу, сказаў, што яго запрасiлi ў клуб «Каму за трыццаць». Хто запрасiў – не сказаў, ды мяне гэта i не цiкавiла, я заўсёды быў супроць гэтага клуба састарэлых. Адным словам, дахадзiўся стары…

      – Не здагадваешся, хто мог запрасiць на танцы Iвана Мiкалаевiча?

      – Канечне, здагадваюся, нават упэўнены, – патупiўся Шапавалаў; ён нечакана пачырванеў, вочкi замiтусiлiся. – Бацька толькi да адной жанчыны мог пабегчы хворы…

      – Да Галiны Александровiч? – не сцярпеў, спытаў Хмара.

      – Да яе, распуснiцы, – кiўнуў Шапавалаў. – Ляжаў бы дома, пiў таблеткi, глядзеў тэлевiзар – i ўсё было б добра. Уцюрыўся на старасцi гадоў, вось i атрымаў.

      Шапавалаў хацеў яшчэ нешта сказаць, але прамаўчаў, толькi адчайна махнуў рукой. Хмара расцанiў хваляванне хлопца як належнае i больш роспытамi не назаляў. Зрэшты, ён пачуў тое, што трэба было абмазгаваць. Лейтэнант развiтаўся, але папярэдзiў, што iм яшчэ давядзецца сустракацца.

      Ужо ў дзвярах Хмара прыпынiўся, яму здалося, што Шапавалаў штосьцi недагаворвае.

      – А цябе нiчога не здзiўляе ў гэтай гiсторыi?

      – Здзiўляе, – пагадзiўся Шапавалаў. – Бацька быў чалавек ашчадны, нават сквапны, нiколi вялiкiх грошай з сабой не насiў. А тут раптам у кiшэнi – семсот долараў! Вось гэта i здзiўляе.

      Хмара разлiчваў, што размова пойдзе пра Александровiч, але адказ хлопца нечакана насцярожыў, прымусiў паглядзець на падзеi ягонымi вачыма.

      «I сапраўды, – падумаў Хмара, – Шапавалаў-малодшы змушае зацiкавiцца: што за грошы былi ў нябожчыка? А менавiта семсот долараў значылiся ў пратаколе вопiсу рэчаў пацярпелага. А на гэта нiхто, акрамя сына, увагi не звярнуў».

      – Ты хочаш сказаць, што Iван Мiкалаевiч не мог мець пры сабе столькi валюты? – паспрабаваў удакладнiць лейтэнант.

      – Я ведаю бацьку, – сказаў, як адсек, Шапавалаў-малодшы. – Пяць-дзесяць баксаў яшчэ мог трымаць пры сабе, толькi не семсот! Неяк адвалiў мне сотню, дык суправаджаў да самай хаты, у кожным прахожым бачыў рабаўнiка.

      Гаварыў