Смерць у Венецыі. Томас Ман

Читать онлайн.
Название Смерць у Венецыі
Автор произведения Томас Ман
Жанр Зарубежная классика
Серия Noblesse Oblige
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1897
isbn 978-985-7165-87-2



Скачать книгу

школа, надзвычай весела. Я ладна бавіўся ў коле маіх знаёмых і сваякоў; мяне любілі, і я быў вясёлы, спрытны і добразычлівы, бо мне падабалася ўдаваць з сябе добразычлівага хлапца, хоць усімі гэтымі людзьмі, чэрствымі і абдзеленымі фантазіяй, я пачаў інстыктыўна пагарджаць.

      IV

      Аднойчы папаўдні, калі мне было васямнаццаць гадоў і я стаяў на парозе старэйшых класаў школы, я падслухаў кароткі дыялог паміж маімі бацькамі, якія ў гасцёўні елі разам за круглым сталом каля канапы і не ведалі, што я ў суседняй сталовай бяздзейна стаяў, звесіўшыся цераз падаконне, ды разглядаў бляклае неба па-над дамамі. Калі я пачуў сваё імя, то паціху падышоў да белых двухстворкавых дзвярэй, якія былі прачыненыя.

      Тата сядзеў на сваім крэсле, адкінуўшыся да спінкі, скрыжаваўшы ногі, і адною рукою трымаў на каленях біржавы лісток, ціха гладзячы другою сваё падбароддзе паміж бакенбардамі. Маці сядзела на канапе, схіліўшы спакойны твар над вязаннем. Паміж імі стаяла лямпа.

      Бацька сказаў: "Я мяркую, што нам трэба ў першую чаргу забраць яго са школы і ўладкаваць на буйное прадпрыемства вучнем".

      "Ах, – сказала зусім засмучона маці і падняла вочы. – Гэта ж такое таленавітае дзіця!"

      Бацька нейкі час памаўчаў, старанна здзімаючы парушынкі са свайго сурдута. Потым ён узняў плечы, развёў рукі, трымаючы перад маці абедзве далоні, і прамовіў:

      "Калі ты мяркуеш, мая любая, што для дзейнасці прадпрымальніка не патрабуецца таленту, пра які ты гаворыш, то тваё меркаванне памылковае. З іншага боку, юнаку, на жаль, як я ўсё больш і больш упэўніваюся, школа анічога не дае. Яго талент, пра які ты кажаш, – гэта свайго кшталту талент паяца, прычым спяшаюся дадаць, што я яго не прымяншаю. Ён умее быць ветлівым, калі пажадае, ён умее абыходзіцца з людзьмі, забаўляць іх, ліслівіць перад імі, у яго ёсць жаданне падабацца ім і дамагацца поспеху; дзякуючы такім талентам сёй-той ужо здабыў сваё шчасце, і, валодаючы гэтымі якасцямі, ён, з наяўнасцю індыферэнтнасці да іншага, здольны стаць гандляром адносна высокага рангу".

      Тут бацька задаволена адкінуўся, узяў цыгарэту з партсігара і паволі запаліў.

      "Вядома, твая праўда, – сказала маці і са смуткам азірнулася ў пакоі. – Але я часта думала і ў нейкай ступені спадзявалася, што з яго мог бы з часам атрымацца мастак… Гэта слушна, што ягонаму музычнаму таленту, адукацыя ў якім засталася незавершанай, пэўна, нельга надаваць значэння. Але ты заўважыў, што ён апошнім часам, пасля таго як наведаў мастацкую выставу, пачаў крыху займацца маляваннем? Зусім някепска, мне здаецца…"

      Бацька ададзьмуў ад сябе дым, уладкаваўся як след у крэсле і коратка прамовіў:

      "Усё гэта клаўнада і падман. Між іншым, яго можна вельмі проста запытаць самога пра яго жаданні".

      Ну а якія ў мяне жаданні? Перспектыва змяніць сваё вонкавае жыццё вельмі падбадзёрыла мяне, я з сур’ёзным тварам выказаў сваю гатоўнасць пакінуць школу, каб стаць прадпрымальнікам, і паступіў вучнем на вялікае прадпрыемства гандлю драўнінай пана Шліфогта, размешчанае