Смерць у Венецыі. Томас Ман

Читать онлайн.
Название Смерць у Венецыі
Автор произведения Томас Ман
Жанр Зарубежная классика
Серия Noblesse Oblige
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1897
isbn 978-985-7165-87-2



Скачать книгу

круглым кардонным карабку, які быў адзіным бачным аркестравым інструментам.

      І вось з’яўляліся дзейныя акцёры, якіх я сам маляваў чарнілам і пяром, выразаў і забяспечваў драўлянымі дошчачкамі, каб яны маглі стаяць. Гэта былі паны ў плашчах ды цыліндрах і дамы неверагоднай прыгажосці.

      "Добры вечар, – казаў я, – шаноўныя панове! Усё ў парадку? Я ўжо загадзя на месцы, бо трэба было даць яшчэ сякія-такія распараджэнні. Але, мусіць, ужо час накіравацца ў гардэроб".

      Усе накіроўваліся ў гардэробы, якія месціліся за сцэнай, і адтуль вярталіся неўзабаве цалкам змененымі, у выглядзе стракатых тэатральных герояў, і праз дзірку, якую я выразаў у заслоне, яны пазіралі, як запоўнена зала. Зала была сапраўды запоўненая някепска, і я званіў сам сабе пра пачатак паказу, пасля чаго ўздымаў дырыжорскую палачку і нейкі час цешыўся абсалютнай цішынёю, якую ствараў гэты ўзмах. Але як толькі па маім новым узмаху раздаваўся самы, магчыма, глухі барабанны пошчак, які ўяўляў сабою пачатак уверцюры і які я выконваў левай рукою па кардонным карабку, – уступалі трубы, кларнеты і флейты, чыё гучанне я непараўнальным чынам пераймаў, і музыка гучала, аж пакуль пры магутным крэшчэнда заслона не скручвалася ўверх і ў цёмным лесе ці ў прыгожа дэкараванай зале не пачыналася драма.

      Спачатку гэта нараджалася ў думках, але потым павінна было імправізавацца дэталёва, і асновай жарсных і пяшчотных напеваў, для суправаджэння якіх кларнеты выводзілі трэлі і грымеў кардонны карабок, былі незвычайныя паўнавартасныя вершы, напоўненыя высокімі і адважнымі словамі, якія часам рыфмаваліся, але рэдка ўяўлялі сабою нейкі разумны змест. Опера ж працягвалася, пакуль я левай рукою стукаў у барабан, ротам спяваў і ствараў музыку, а правай не толькі самым старанным чынам дырыжыраваў дзейнымі акцёрамі, але і ўсім астатнім, так што пасля заканчэння актаў раздаваліся захоплена зычлівыя воплескі, заслона павінна была ўздымацца раз за разам, а часам нават з’яўлялася неабходнасць, каб капельмайстар паварочваўся на сваім месцы, з гонарам і адначасова лісліва слаў падзякі ў залу.

      Сапраўды, калі пасля такога напружанага спектакля я, разгарачаны, упакоўваў свой тэатр, мяне напаўняла шчаслівая змора, такая, якую, мусіць, адчувае ў сабе добры мастак, які пераможна закончыў свой твор, уклаўшы ў яго увесь талент… Гэтая гульня заставалася маім улюбёным заняткам да трынаццаці-чатырнаццаці гадоў.

      III

      Як жа праходзіла маё маленства ў вялікім доме, у ніжніх памяшканнях якога займаўся сваёй справай бацька, у той час як мая маці марыла, седзячы ў крэсле, або ціха і задуменна грала на раялі, а мае дзве сястры, старэйшыя за мяне на два і тры гады, уходжваліся на кухні ці каля шаф для бялізны? Я мала што памятаю з гэтага часу.

      Дакладна вядома, што я быў надзвычай жывым хлопчыкам, што я сумеў заслужыць павагу і любоў сваіх таварышаў па вучобе: дзякуючы прывілеяванаму паходжанню, узорнаму перадражніванню настаўнікаў, дзякуючы тысячы п’ес і выдатнаму ўменню выказвацца. Але з вучобай справы ў мяне ішлі кепска,