Імя грушы. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Імя грушы
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2005
isbn 985-6701-87-2



Скачать книгу

немагчыма напоўніцу перадаць чарніламі на паперы. Мы чынілі з ім выкшталцоныя рэчы, пра якія з Паўлам я і падумаць не смела, але марыла ў вольную часінку. Даруй, чытачу, але мне цяжка паўстрымацца ад апісання таго, што вельмі баялася зліяць на гэтыя старонкі раней.

      Славачка падхапіў мяне на рукі, прыхінуўся вуснамі да маіх вуснаў і панёс мяне трапяткую ды знямоглую ад жадання ў мой пакойчык. Я, як умела тлумачыла яму дарогу. Выяўлялася, што і ён палаў невыцерпным жаданнем, бо нат сукенкі з мяне не зняў, а толькі апусціў зашпількі ды расшнураваў гарсэт. Нагія мае грудзі ўздымаліся, а смочкі нагадвалі мініяцюркі Камянецкай вежы. На іх і прыпала атака Славінага языка, аблога Славіных вуснаў. Я заходзілася ад невераемных пачуццяў, а рукі яго пяшчотна, але досыць хутка падымалі мае спадніцы-сарочкі ажно да галавы ды мкнуліся да маёй сярэдзіны, што гарэла невыносным пякельным агнём. У паўпрытомнасці я ледзьве разумела адбыванае. Мне мярэсціліся Баян і брат Адама Міцкевіча, манастырскі перапісчык і салонны фальсіфікатар, кароль Ягайла, што паліваў кветкі на сваёй магіле і магілёўскі генерал-губернатар, што размаўляў па-беларуску з імператарам пра тое, што будзе пасля сучаснасці… Апамятаўшыся ад гэтага наслання, я ўзнялася, дапамагла Славачку вызваліцца ад адзення і ў чародны раз паказала дарогу, толькі зусім іншую, чым кагадзе… Усё. Больш не магу. Няўжо гэта мая рука вывела такія стыдобныя радкі?! Божа, нават цяпер, адужаная праз зладзюжны climax, я дрыжу, як арабінавы куст. Многае аддала б, каб хоць на гадзінку вярнуцца ў той дзень і запазнаць усё наноў.

      Вось так мы і сталіся з Славачкам паўлюбоўнікамі. Я з усіх моцаў старалася не выдаць яго і сябе перад Паўлам. Адно толькі неба знае, чаго мне тыя старанні каштавалі: не сказаць лішняга, не пачырванець, не быць халоднай з нарачэным, калі той палае, нібы масленічны блін. Зрэшты нялёгка было трываць, калі Слава – спадар Боўт гэты! – перамаўляў ды ўсміхаўся з іншымі асобамі жаночага полу. Мы былі проста палюбоўнікамі, не прызнаючыся адно адному ў каханні. Я ж не ведала, а даведацца баялася, ці не тыя ж самыя дачыненні ён меў з Камілай. А з Ірэнай? А ў каго мне было пытаць парады? У хроснай? У спадарыні Шрэйдар? Ці мо’ ў якой дасведчанай пансінаркі? Мала не кожную ноч перад Новым годам я плакала. То болей, то меней. Зненавідзела нават Пушкіна за ягоны Александрыйскі стоўп, за глузданутага Анегіна, за прыдуркаватую Ларыну ды за ўсё засталае. Міцкевіча палюбіла, хоць і зналася ў польскай не надта. А кнігі ж песняра Літвы траплялі да нас па-ранейшаму mimo carskich groźb, na złość strażnikom з-за кардону. Аднак і Адамава слова не магло суцішыць маёй няпэўнасці. Я ніяк не магла знайсці сябе. Гэта было страшна. Бяда вялікая была мне ў той час.

      Перад самым Новым годам на «Дасканалым Крывічы» народу было покатам. Між іх аб’явілася і нехта Светаліна Яроцкая, каторая запрапанавала ўсёй прысутнай грамадзе маладых людзей зладзіць у ноч на сёмага студзеня народны абрад «Жаніцьба Цярэшкі». Мала хто быў абазнаны ў тых рэчах, і спадарыня мусіла хутка і спрытна паясняць істу дзеі: дзецюкі выбіраюць дзяўчат, а дзяўчаты