Імя грушы. Сяргей Балахонаў

Читать онлайн.
Название Імя грушы
Автор произведения Сяргей Балахонаў
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2005
isbn 985-6701-87-2



Скачать книгу

што ён проста выехаў па справах прыватных у Юга-Западны край. Нашыя словы троху знялі ейную арупленасць. Праўда Павел з няведамай прычыны перад ёю стаў троху заікацца. «Што з ім? Не перад вечам жа ён слова дзержыць», – падумалася мне, і я схацела пацалаваць майго мілага небараку. Але ўчасна агоўталася, успомніўшы, дзе знаходжуся і каго больш за ўсіх на гэтай дзікай планідзе кахаю…

      Мы падаліся да Людвіка Ляхоўскага бяз яснага разумення свайго візіту, але з некаторым роспачлівым спадзевам. Спадар Людвік цікавіўся даўняй гісторыяй грэка-рымскай ды нават егіпецкай у звязку з гісторыяй беларускай. Ён быў перакананы ды імкнуўся давесці іншым, што словы «Гамер» і «Гомель» аднакарэнныя, што «Іліяда» і «Адысэя» напісаныя на старажытных дрыгавіцка-радзіміцкіх дыялектах, а імя галоўнага героя апошняй – Οδιςευς – мусіла дакладней гучаць як Одычэюць, бо багі былі да яго за малым выняткам зусім одычэлымі. Зірнуўшы на нашую паперчыну, ён без адвалокаў спытаўся, з каторых часоў спадар Боўт стаў менаваць мяне на такі невымоўна ласкавы манер. Гэта ў Людвіка звычка была такая – маўчаць, назіраць, супастаўляць, каб потым выдаць нешта апрычоненькае, што і схавацца ад мыслі ягонай не было куды. Я глянула на яго, як Ксантыпа на Сакрата, і «дзеяпісец» увадначас забыўся пра свой запыт, угрызаючыся ў Славіны радкі. Затым ён узяў пяро і рабочую паперу ды пачаў на ёй штосьцекі крымзоліць, абярняся перакрэсліваючы з адчайлівым подыхам. Людвік быў адназначна не задаволены цяжкасцю раскрыцця сакрэтаў няўрымслівых лічбаў. Мы хвілін сорак бясслоўна назіралі за ягонымі ўпартымі высілкамі. Нарэшце яго вочы паяснелі, спадар Ляхоўскі ўсміхнуўся і прамовіў: «Гатова!» і ўзяўся тлумачыць нам някемным.

      – Спачатку льга было падумаць, што год ад стварэння свету пазначаны, але ж 7911–5508=2403, што нам нічога не дае. Не буду вас стамляць астатнімі памылкамі, а перайду адразу да слушнага адказу. Зірнем яшчэ раз: року 7911 / 6 стычэня, у 4 гадзіны 14 часін, то бок дзель усіх гэтых лічбаў. Мяне збянтэжыла тут назва стычэнь, бо мне страчалася часцей народнае абазначэнне гэтага месяца студзень ці нават сцюдзень. Мабыць і спадар Вайніслаў ужываў мяноўна апошнія формы, бо ўнікаў…

      – Прабачце, але чаму ў прошлым часе? – несцярпела такой граматыкі я.

      – Даруйце. Спадар Боўт зазвычай унікае ў сваёй гаворцы ўсялякае намінкі на пальшчызну, а тут стычэнь! Дзіўна? Але ж не зусім. Шосты дзень і першы месяц – іх трэба злучыць, сплюсаваць, стыкнуць у адзіную лічбу. Атрымліваем любімую для беларусаў лічбу сем.

      – Чаму любімую? – не сцярпеў гэтым разам Павел.

      Халера, яму захацелася больш ведаць, чаму тая сёмка так упадабалася крывічам, а не ў чым палягае канчатковы адказ на той вычудны рэбус.

      – Проста ў народнай паэзіі яна ўчастых ужываецца. Можа быць даўнейшая нашая матэматыка была не дзесятковай, а акурат сёмкавай.

      – Вы думаеце, гэта таксама намёк? – не супыняўся Павел.

      – Наўрад ці. Як бачым, пасля лічбы 7 (6 стычэня) стаіць коска, то значыць маем справу з дробамі: 7,414. Дык жа дзелім 7911 на 7,414 і атрымліваем 1067,03, калі акругліць да сотых.

      – Бітва на Нямізе! Voilà qui est clair! – выгукнула