Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Читать онлайн.
Название Маўчы і будзь хітрым (зборнік)
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-080-9



Скачать книгу

гаворкі.

      – Напэўна, прыйшоў час нашага с табой развітання, любы. Апошнія словы сведчылі, што прагматычная Рыта ўзяла на ўзбраенне жаночую тугу і прыліпчывасць, якой так палохаюца ўсе мужчыны.

      – Што ты прыдумляеш? Мы даўно ўжо с табой развіталіся, Рытачка.

      – Не кажы, мілы. Мы наканаваны адзін для аднаго, любы.

      Гэтым сваім «любы» Рыта быццам забівала цвікі ў ягоныя скроні і сэрца. Зміцер не паказаў сваю нервовасць маладой жанчыне, ведаючы яе выключную чэпкасць пры дасягненні акрэсленай мэты.

      – Дарэчы, я хачу цябе папярэдзіць, любы. Ёсць асобы, якія цалкам нязгодны з выступам Зіновія Позьняга. Яны будуць доўга, упарта нюхаць. За ўсё трэба плаціць, любы, за поспех таксама.

      – Ну ты і хітруння, Рытачка. Сапраўдная жанчына. Як спрытна ты праштурхоўваеш сваю ўласную зацікаўленасць. Я так думаю, што ты збіраешся замуж, але не хочаш мяне крыўдзіць і так мякка сцелеш на развітанне. Хто ён, шчаслівы выбранец, бацька тваіх будучых дзяцей?

      Гэтым слоўным пасажам Зміцер перавёў размову ў зусім іншы напрамак, працягваць які было б непрадбачліва з боку Рыты.

      Яна стаяла побач – маладая палкая жанчына ў чорнай скураной спадніцы, што мякка аблягала яе спакуслівыя сцёгны, і каляровай файнай ядвабнай блузцы. Прыйшоў час іхняга развітання, трэба было рабіць гэта цывілізавана і рахмана, як аднойчы тлумачыў Алесь…

      Рыта нарэшце ўзрушана прызналася, што атрымала накіраванне на працу ў Маладэчна. І што тыя, хто абяцаў ёй месца ў сталіцы, раптам адмовілі ёй у сваёй дапамозе.

      – А рэктарам у вас будзе Мардзюховіч, – ужо злосна дадала Рыта і чамусьці ў скрусе ўздыхнула.

      У гэты вечар Зміцер трымаўся ветліва, але адначасова стрымана. Нейкая адлегласць узнікла паміж маладымі, і вельмі чуйны, уражлівы Зміцер адчуў прысутнасць некага трэцяга, хто ўздзейнічаў і ўжо валадарыў маладой жанчынай. Чамусьці гэты трэці выпраменьваў небяспеку, і чым больш углядаўся Зміцер у новую, ужо незнаёмую яму Рыту, тым больш ён адчуваў гэту небяспеку. Несвядома яна вылучала тыя флюіды, якімі набрыняла ад таго, трэцяга, і цяпер Зміцер як бы пераймаў гэта выпраменьванне.

      Яны змарнавалі яшчэ з чвэрць гадзіны, і ў Змітра склалася ўражанне, што мэтай сустрэчы была спроба высветліць, ці мае якое дачыненне ён да прамінулай падзеі і, магчыма, папярэдзіць яго.

      Ён праводзіў Рыту да прыпынку арбона, пацалаваў на развітанне яе мяккую ручку. Ягоная ветлівасць і ўдзячнасць да яе прымусілі Рыту суцішыць сваю незадаволенасць. Развіталася яна досыць лагодна.

      VІІІ

      Падзеі, што адбыліся ў гуманітарным універсітэце, атрымалі вялікі розгалас па ўсёй сталіцы і нават за межамі краіны. Канечне, у буржуазна-дэмакратычнай краіне, якой-небудзь Гішпаніі ці Нямеччыне, аніякай няёмкасці і збянтэжанасці не было б. Ну выступіў з прамовай лідэр апазыцыі, ну і што? Сабака брэша, а караван ідзе. Але ў краіне, дзе чынавенства са скуры вылузваецца, каб дагадзіць вышэйстаячым уладаносьбітам – наадварот, у агмень ганебнага здарэння падкідваюць паліва, каб