Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

Эдгар Дэга, каралеўнаў стварае толькі грым і адлегласць.

      Таму многія абпальваюцца на Веры. І мой сусед, адчуваю, не будзе выключэннем. Вось ён купляе і дорыць Веры кветкі. Усё гэта мільгае, нібыта кадры ў кіно. Я гляджу на гадзіннік: хутка ў Веры перапынак. Трэба падзякаваць ёй за гэтую работу, якой яна мяне выручыла ад безграшоўя. Я ж не сказаў ёй тады нават «дзякуй».

      У перапынку Вера падыходзіць да нашага століка. Я прапаноўваю ёй цыгарэту і каньяк.

      – Усё, што магу. І дзякуй.

      Яна чароўна фыркае, так што ізноў не зразумееш, як яна да гэтага аднеслася.

      – Патанчым? – прапаноўвае мой сусед.

      – Не, дзякуй. Танцы і песні – мая праца. А зараз у мяне перапынак.

      Аднак падобна на тое, што яна зацікавілася маім суседам. Хаця я не ўмешваюся – проста гляджу. Я ж – назіральнік.

      У іх гутарцы няма нічога новага і цікавага для мяне, акрамя залішняга напамінку аб простых рэчах, якія я імкнуся забыць.

      Я падыходжу да стойкі бара: мне патрэбна кава. Макс працягвае гарачы кубак. Кава абпальвае вусны, але я ўсё роўна не чакаю – п’ю яе як мага хутчэй. Таму што мне трэба сысці адсюль як мага хутчэй, пакуль не вярнуліся ўспаміны. І я сыходжу. Звыкла падымаюся ў студыю. Такім чынам, мне сёння прапанавана агучыць яшчэ адзін фільм.

      «Адчыняй дзверы, дрэнь!..

      Аўтары сцэнарыя Роберт Гэтчэл і Алесандра

      Сэрэс. У ролях… «Чаму я збіваюся, што са мной?.. Ну, яшчэ намаганне!..—

      … у фільме «Звароту няма».

      …Звароту няма… …няма …няма…—

      простыя словы, быццам камяні, б’юць у вушы, звіняць, звіняць…

      …Рэжысёр Джон Бедэн.

      …– Я думаў, ты ведаеш, дзе наркотыкі?!

      Адказвай, дрэнь!..»

      Відаць, сёння я не буду чакаць машыну. Сыду параней. З мяне хопіць.

* * *

      Жизнь не устанет провожать

      Любовь усталыми глазами:

      Еще одних. Еще. Опять.

      И с ними то, что будет с нами,—

      Смерть.

      Старыя вершы, якія нагадваюць пра юнацтва, калі я яшчэ пісаў вершы паруску, не задумваючыся, наколькі балюча і адначасова салодкашчымліва будуць гучаць яны зараз для мяне.

      Паўтараю іх сам сабе, выходзячы з бара на вуліцу.

      Нешта звалілася мне на галаву, шапатліва слізнула па лбе. Я злавіў рукой і ўсміхнуўся – упершыню пасапраўднаму за гэты вечар. Жоўты лісток. Восень у Піцеры – вось гэта навіна. Я і не заўважыў. Хутка падышла, як Напалеон.

      Я прыкурваю на хаду і думаю: куды ж мне пайсці? Можа, дамоў? Ці не?..

      Мой роздум перапыняюць. Гэта сусед. Ён п’яны.

      – Ты кінуў Веру? У вас не атрымалася вялікага і светлага кахання?

      Ён неяк дзікавата смяецца.

      – Каханне… У гэтым забытым Богам свеце са мной здараюцца толькі непрыемнасці. Чаму? Ты можаш мне адказаць?

      – З табой здараюцца не непрыемнасці. З табой здараецца жыццё. Звычайнае паласатае жыццё. Пайшлі.

      – Куды?

      – Не ведаю.

      – Разумны адказ.

      Мы ідзём уздоўж набярэжнай. Я дацягваю яго да лаўкі,