Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

разумею, што быць назіральнікам – таксама мастацтва. Умець настроіць сябе, увайсці ў ролю, сыграць сваю ўласную гульню. Назіральнік, як акцёр, іграе з сабой. У мяне атрымліваецца, і я іграю. Іграць умею, а вось жыць – не.

      Сорамна прызнацца, аднак я, відаць, пражыў палову жыцця і толькі цяпер зразумеў, што пражыў яго ў сваім свеце ідэалаў і мараў, не бачыў нічога вакол, не заўважаў, што жыву паза агульным жыццём. Гэта і загубіла мяне пры першым з ім сутыкненні. Першым жахлівым сутыкненні, якое разбурыла ўсё – каханне, мары. Карабель адправіўся ў плаванне і разбіўся, не прайшоўшы і паловы шляху. Няма сэнсу будаваць новы, дакладна такі ж карабель, не зразумеўшы, чаму ж разбіўся той. Вось дзе яшчэ адна прычына, чаму я стаў назіральнікам. Я нарэшце вырашыў паглядзець на жыццё, гэта значыць на той шлях, якім плыў мой карабель. І разабрацца, чаму я не навучыўся жыць у гэтым свеце так, як жывуць іншыя. Можа, я проста мала што ведаў аб свеце, у якім жывуць усе.

      Такім чынам, я – назіральнік. Ціхі амерыканец. Чалавек, якога няма. Пісьменнік, які піша невядома для каго. Кінакамера. Голас. Люстэрка ў пыльным калідоры жыцця. Альбо проста стомлены чалавек, які не расчараваўся ў жыцці, не, але для якога жыццё на імгненне замерла ў цяперашнім. І я жыву ў ім.

      Відаць, так заклейваюць пластырам агідную рану, каб яе ніхто не бачыў.

      Вось і ўсё на сёння: мне трэба на кінастудыю, чытаць цітры. Гэтую працу я выбраў, напэўна, таму, што яна не перашкаджае мне быць назіральнікам. Яна не прыносіць шмат грошай, але яна простая, безаблічная, спакойная. Кожны раз я адпраўляюся без вялікай радасці, але і без напружання. Замыкаю сваю ўбогую кватэру, зняць якую мне дазваляе гэтая праца, і іду па абшарпанай лесвіцы ўніз, на вуліцу.

      Вечар прахалодны, пахне восенню: у жніўні заўсёды пахне восенню. Ад чаго ўзнікае гэты водар, я ніяк не магу здагадацца. Проста ён ёсць, вось і ўсё. Гэтак жа, як заўсёды на адным і тым жа месцы, на лаўцы ля пад’езда, сядзіць п’яны Іваныч. Гэта ён здае мне кватэру, што засталася ад жонкі. Ён падзяліў гэтую двухпакаёўку на дзве, калі яшчэ не так піў і думаў пра жыццё, а цяпер здае адну мне, а другую – майму суседу – патолагаанатаму. Сустракаючы нас, ён жартуе: пасля смерці будзе каму ўскрыць цела і каму прачытаць некралог душы. Але пакуль ён жывы і здае дзве кватэры, грае на баяне на мясцовых вяселлях, а ў вольны час п’е. Калі меркаваць па яго заўсёды чырвоным твары, вольнага часу ў яго дастаткова.

      – Прывітанне, артыст! – Іваныч карцінна, як Чаплін у нямым кіно, падымае ўверх кепку, відаць, уяўляючы яе элегантным капялюшам. І ўвесь час заве мяне артыстам. Я не спрачаюся. Пакуль Іваныч не напіўся да чорцікаў, ён, можна сказаць, бяскрыўдны чалавек.

      – Выпі з намі, артыст! – кожны раз запрашае ён, хоць і ведае, што я не згаджуся: мне ж працаваць.

      Піць я не п’ю, але заўсёды падыходжу да іх на пяць хвілін. Яны смешна спрачаюцца: Іваныч, мастак з трэцяга пад’езда і спіты настаўнік літаратуры, які, калі Іваныч лаецца, выбівае пальцамі на лаўцы дроб, а потым, нібыта просячы прабачэння за яго, кажа: «У тэксце прысутнічаюць знакі замоўчвання!» Мастак смяецца. Іваныч корчыць