Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

зрабіць для сябе. Таму што я – толькі назіральнік.

* * *

      Горад у тумане, уздыхаеш – і бачыш сваё дыханне. Дым ад цыгарэты не ідзе ўверх – ахутвае цябе, сцелецца вакол. Удалечы нічога не бачна, акрамя расплывістых вечаровых агнёў.

      Я стаю на прыпынку і думаю: цікава, пра што гавораць людзі ў гэты халодны восеньскі вечар?

      Маладыя смяюцца: нешта пра раскладушку, якая падае і разломваецца на дзве часткі ў самы непадыходзячы момант.

      Сямейная пара абмяркоўвае, што купіць на Новы год у падарунак знаёмым.

      Людзі клапоцяцца пра навагоднія святы, а мне цяжка перажыць нават восень.

      – Пачку цыгарэт, калі ласка.

      – Рэшту забярыце.

      Галасы, галасы, галасы – аб чымсьці сваім, аб чымсьці…

      … я такі фільм глядзеў!..

      …не глядзі ў яе бок, што ты вылупіўся, як…

      …сукенка, такая зялёненькая, прыгожая. Я проста паміраю…

      …што ты бубніш на хаду, як…

      …стары тралейбус. Трасецца… У мяне ў сумцы з вінаграду – каша.

      …купім ім лепей цукеркі, яны танней, чым гэтае праклятае люстэрка, – працягвае абмеркаванне тая сямейная пара.

      Ніхто не заўважае восені. А я раптам зразумеў, чаму яна ў гэтым годзе асаблівая. Яна аранжавая, гэтая восень. Светлааранжавая… Жоўты і чырвоны колеры зліваюцца ў адзін – і таму восень аранжавая… І я, атрымліваецца, еду на работу ў гэтай аранжавай восені…

      Недзе і ты жывеш без мяне ў гэтай аранжавай восені. А я? Ты можаш спытаць, чым я жыву без цябе? Успамінамі. Назіраннямі і ўспамінамі, паколькі ўспаміны – гэта мае назіранні за табой і сабой у мінулым…

      Прыехаўшы на студыю, заходжу ў бар. Вера ўжо спявае. Я хітаю ёй і сядаю за столік, заказаўшы каву.

      – Прывітанне, артыст!

      Я паварочваюся і заўважаю свайго суседа.

      – Прывітанне, патолагаанатам! Што ты тут робіш? А, зразумела, – кажу я, заўважыўшы яго погляд у бок Веры.

      Прыносяць маю каву. Я імкнуся хутчэй выпіць яе – да працы лічаныя хвіліны. І пакідаю свайго суседа на паляне нязбытнага кахання.

      У студыі бедлам: усе носяцца, бегаюць, нешта крычаць. Больш за ўсіх крычыць наш рэжысёр.

      Я стаю, нічога не разумеючы. Але і не ўмешваюся: у рэшце рэшт мая справа – маленькая: усяго толькі агучаванне цітраў.

      Нарэшце, наш рэжысёр заўважае мяне.

      – Ідзі, ідзі! – махае ён рукамі. Я нічога не разумею.

      – Ідзі дамоў! Сёння ўсё накрылася медным тазам. Камп’ютары глючаць, генератар здох.

      «Ну і справы!» – думаю я, выходзячы, яшчэ не зразумеўшы, рады я, ці наадварот. Хутчэй, крыху разгублены, як усякі чалавек, што настроіўся на адно, а атрымаў зусім іншае.

      І я не ведаю, куды мне пайсці. Напэўна, пайшоў бы ў бар крыху паслухаць Веру, але там – мой сусед, і я не хачу ўмешвацца ў чужыя адносіны.

      Калі я зусім сабраўся выходзіць на вуліцу, да мяне падбегла Вера.

      – Ты кінула свайго паклонніка?

      – А табе што, шкада яго?

      – Ну, урэшце, відаць так, паколькі ён мой сусед. І неблагі