Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

гадзіна ночы ў бары, звыклае чаканне машыны. Сёння няшмат людзей, і ў Веры – перапынак. Яна падыходзіць да мяне.

      – Не хочаш падзарабіць?

      – Не.

      Магчыма, мая адмова гучыць груба, і Вера пакрыўджана фыркае.

      – Сапраўды, каму я прапаноўваю!

      Але тут я ўспамінаю пра карціну і свой пусты кашалёк.

      – Хаця, пачакай. Што за праца?

      – Ты здрадзіў сваім прынцыпам? Я хутчэй паверу, што Віктар уступіў у таварыства цвярозасці і раздае на дабрачынных акцыях цёплыя шкарпэткі бабулькам.

      Яна смяецца. Мне падабаецца, калі яна смяецца. І я тады ўсміхаюся.

      – Я купіў карціну і застаўся без грошай. Усё проста. У мяне няма нават на трамвай.

      – А што за карціна?

      – А што за работа?

      У гэты момант мы падобныя да дзяцей, што імкнуцца паспрачацца, ведаючы, што ніхто ад гэтага не выйграе, але і не здасца першым.

      – Калі-небудзь пакажу. Карціны трэба глядзець – пра іх няма сэнсу гаварыць словамі.

      – Ну, работа – не карціна, пра яе можна расказаць словамі і ўсё ўявіць даволі дакладна. Карацей, масоўка, але плацяць добра. Заўтра да абеду будзь ужо ў студыі. Я таксама прыеду, пазнаёмлю цябе з адным чалавекам.

      – Добра.

      – І вon voyage!

      – Ты сёння не чакаеш машыны?

      – Не.

      – З’явіўся багаты паклоннік?

      – Калі б. Хоць я і дарэмна сказала. Мог бы і праявіць крыху рэўнасці.

      – Ты ж ведаеш, Вера…

      – Ведаюведаю! – нецярпліва перабівае яна мяне. – Я проста какетнічаю. Маю я на гэта права?

      – Звярніся да канстытуцыі. Думаю, ты знойдзеш там што-небудзь падыходзячае.

      – Абавязкова. Прыеду раніцай і адразу ж пачну шукаць.

      – Ты з’язджаеш на ўсю ноч?

      – Так, знаёмы запрасіў – паспяваць на вяселлі.

      – Тады да сустрэчы. Не пі многа.

      – Добра, татачка!.. – яна смяецца – лёгкалёгка – і выбягае з бара.

      Я закурваю новую цыгарэту. Такім чынам, заўтра масоўка. Што ж, не самы дрэнны спосаб зарабіць грошы.

      Калісьці ў мяне было ўсё, аднак менавіта тады мне хацелася, каб прыйшоў хтосьці і забраў гэта ўсё, як мой падарунак. Хтосьці вельмі дарагі, вельмі любімы…

      Можа, ад таго, што ў мяне шмат было, мне лягчэй аказалася стаць бедняком. І, відаць, мяне цяпер крыху забаўляе гэтая гульня на выжыванне. Гэтая ўбогая кватэра, п’яны двор, мізэрныя рублі ў кішэні. Я нібыта назіральнік над сабой – знешнім і ўнутраным. Часам мне здаецца, што я і жыву ў квартале тых, каму напляваць на жыццё. Раней здавалася: як жыць без канапы, мяккага вугла?.. А прыгожая імпартная секцыя з крыштальнымі фужэрамі?.. Не, без гэтага ніяк. А сервізы?.. Аднак, аказалася, без усяго гэтага можна жыць. Было б на чым спаць і што есці.

      Гэта ў мяне яшчэ ёсць. За гэта я пакуль спакойны. Не хапае мінімальнай уладкаванасці ўнутры. Я чакаю чагосьці, што павінна вярнуць мне мару, веру ў шчасце, але гэтага не адбываецца. Нічога не адбываецца. Над горадам вісіць ноч, нібыта старое чорнае пакрывала, узятае напракат у пахавальным бюро. Чутна, як цяжка разварочваецца ў нашым вузкім і захламленым двары студыйная