Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

даволі багатым. Я мог бы ашчасціць шматлікіх, але… Калі я восьвось памкнуся змяніць сваё жыццё, разагрэты песнямі вясны і гарачай радасцю лета, толькітолькі памкнуся – і прыходзіць яна, восень… І вяртаецца яно, маё каханне… Я думаю пра яе – і вось што ў мяне атрымліваецца:…Каханне не цырымоніцца. Забірае свае рэчы з камеры захоўвання сэрца – і сыходзіць.

      Куды ж ты сыходзіш?

      Пакінь мне хоць нешта на памяць аб сабе – маё каханне. Стаўлю пункціры – нібы працягваю рукі. Але мне ўжо не дацягнуцца да цябе. Ты развярнулася і сышла. І зараз ідзеш, глядзіш наперад. І, вядома, таму не бачыш, што я стаю і працягваю да цябе рукі. Таму што ты не з тых, хто азіраецца.

      І я зноў іду, рухаюся без мэты.

      …Я ўсё думаю, думаю пра яе. Я ведаю, што ў гэтых думках няма ніякага сэнсу, але гэта не спыняе мяне.

      Я гляджу, і мне здаецца, што я бачу яе сілуэт праз акно моднай крамы. Я кідаюся за ёй, у арку. Але не, гэта не яна.

      Ад гэтага мне хочацца ў халодную восеньскую раніцу, якая абвальваецца на цябе ледзяным душам, выносіць нервы і пачуцці, пакідае толькі халодны спакой.

      А час ідзе…

      Куды спяшаецца гэты час? Куды сыходзіць восень?

      Вось ужо пайшлі дажджы. А так восень ціхаяціхая, і ад гэтага нешта павінна нарадзіцца добрае ў думках. Я чакаю… Можа, проста хачу, каб маё жыццё для яе што-небудзь значыла…»

      Ну вось я і прачытала гэтую гісторыю. І ўсё зараз становіцца ясным. Ясным і ў чымсьці безнадзейна падобным на свет, які мы вынаходзім самі – рамантыкі гэтага жыцця…

      І восень… Восень паранейшаму шыкоўная і светлая. Яна нічога не ведае пра нас – жоўта-чырвонае палатно, на якім мы малюем сваё каханне…

      Чаму ж яна заўсёды вяртаецца, восень нашага кахання? Што ж гэта, як гэта растлумачыць?

      Можа, проста сыходзіць час. Сыходзіць час мары, потым час кахання, і прыходзіць час успамінаў і спробаў усё пачаць зноў. Часам гэтыя сумныя спробы забіваюць у нас веру нашай наіўнай юнацкасці, і нам пачынае здавацца здалёк, што гэта быў проста сон, нейкі вельмі выдатны сон, падобны на прыгожыя старыя кінафільмы. Вальс, які мы бачылі, але так і не танчылі. Вальс з жоўтага лісця, вальс з першых лёгкіх рухаў, вальс з віхуры нейкіх невытлумачальна дакладных слоў…

      Але вось гэтая восень, я прыехала ізноў – і вось жа гэтая восень… І вось вальс гэтай восені зноў гучыць у маім сэрцы… І я нават не ведаю, да чаго ён падобны – да шчасця ці болю, суму ці радасці. Толькі адчуваю, што ён вярнуўся. Значыць, усё гэта было. Было нешта дзівоснае і добрае і ў маёй душы. А значыць, можна і адпусціць гэты хуткі, вечна таропкі час. Больш ён не забярэ нічога і нікога з маёй стомленай памяці…

      Я абавязкова скажу яму гэта, абавязкова… Бо гэта тая праўда, якая не зневажае суцяшэннем.

      Зазвінеў тэлефон.

      – Я слухаю.

      – Такім чынам, як жа наша дамоўленасць?

      – Прайсці па ўсіх месцах, дзе яна была?

      – Менавіта так.

      – Добра.

      – Вы ўжо не злуецеся на мяне. Чаму?

      Не, не варта казаць яму аб тым, што я прачытала гэты зялёны нататнік.