Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

села за стойку, заказала напой. Грукатала музыка, у танцы выгіналіся бясконца зменлівыя пары, і праз гадзінупаўтары я чамусьці адчула, што рытмы і шум цалкам супакоілі мае нервы. Яны страцілі адчувальнасць, усё ўнутры было расслабленым і млявым. Музыка ўжывалася ў свядомасць, мітуслівыя рознакаляровыя агні больш не білі ў вочы. Свет здаваўся такім спакойным і вясёлым, таму што тут усе адпачывалі ад напружанага жыцця…

      Можа, менавіта гэтага яна шукала тут, праседжваючы рэшту ночы пасля танцаў?..

      Але, каб спытаць аб гэтым, трэба знайсці яе. Або таго хлопца, пра якога я даведалася з зялёнага нататніка. Няўжо мой працадаўца ніколі так і не пагаварыў з ім? Або ён нешта не дагаворвае? Нешта, звязанае з гэтым хлопцам. Але каб даведацца пра гэта, прыйдзецца прызнацца, што я прачыталатакі гэты зялёны нататнік. Не вельмі прыемнае рашэнне, але ўсё ж я – дэтэктыў. І мне плацяць грошы зусім не за ўрокі па этыкеце.

      З гэтай думкай у шэсць гадзін я пакінула начны клуб, сумленна дасядзеўшы да яго закрыцця.

      Над Вільнюсам праразалася звычайная халаднаватая восеньская раніца. У апошніх астываючых агнях раставаў бялявы туман, асоўваючыся на шэрыя камяні старых будынкаў. Мая млявасць паступова знікала, саступаючы жаданню проста спаць – спаць доўгім восеньскім сном. Мне будзе сніцца лістапад над Вільнюсам, аранжавыя шары шчасця і гэтая дзіўная дзяўчына, якая дзесьці ёсць у гэтай вільнюскай восені. Я заўважыла яе – яна бяжыць, не, хутчэй ляціць над яшчэ сонным горадам, і ў смузе праступаюць яе лёгкія сляды. Яна абарочваецца, я гляджу на яе твар. Яна хітае галавой, нібы забараняе мне ісці за ёю. І прыціскае палец да вуснаў, быццам гэтым знакам просіць мяне: маўчы, нікому нічога не гавары, табе трэба спаць, спаць…

      Я працягваю да яе рукі, і раптам упіраюся ў спінку сядзення: я ў таксі, я задрамала і ўбачыла яе. Зрэшты, нічога дзіўнага ў гэтым няма: я так шмат думаю пра яе…

      Але ні сон, ні мроі, ні мае разважанні над яе характарам – нішто не дапамагло мне здагадацца, дзе ж яе шукаць.

      Такім чынам, прыйдзецца тэлефанаваць і прызнацца ў тым, што я чытала нататнік. Можа, ён раззлуецца і загадае мне з’язджаць: каму падабаецца залішняя цікаўнасць у такіх справах. Але я – дэтэктыў. Я зрабіла ўсё, што магла. І нават гэты, не вельмі прывабны, учынак.

      Што ж, варта прызнаць, што я яшчэ і са шкадаваннем развітваюся з гэтым нататнікам, бо ён у некаторай ступені дапамог мне зразумець і сябе і тое, што здарылася са мной адной вільнюскай восенню… І я, не вытрымаўшы, вырашыла перачытаць самае светлае – пачатак гэтай гісторыі.

      І тут… Тут я раптам зразумела, дзе я не пабывала. У найважнейшым месцы – тым рэстаранчыку ў літоўскім квартале, дзе ён упершыню сустрэў яе.

      І я з нататнікам у руцэ пабегла лавіць таксі. Таксіст павінен падказаць мне, яны ведаюць усе гэтыя ўстановы.

      Я аказалася на правільным шляху, і неўзабаве ўжо заходзіла ў адзін стары рэстаран.

      – Раней тут была выдатная ўстанова, а потым пабудавалі побач шыкоўны начны клуб з казіно і дыскатэкай, так і састрарэў гэты рэстаранчык, – растлумачыў мне таксіст. – Зараз сюды мала хто заходзіць, толькі заўсёднікі.