Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

і вераць, што я недарма тут стаю. Яны носяць у сваёй душы цеплыню, каханне, а без гэтага шчасцю не бываць, колькі ні купляй маіх шароў. І шчасце да іх прыйдзе, абавязкова прыйдзе. А сёння і я нарэшце шчаслівы. У мяне ўжо сівыя вусы, але толькі зараз я шчаслівы! Я дачакаўся свайго шчасця.

      – Што ж адбылося?

      – У мяне нарадзілася ўнучка! Уяўляеце – унучка! Доўгі час у маёй дачкі не было дзяцей – і вось нарэшце: унучка! Мая ўнучка…

      Слёзы шчасця з’явіліся ў яго на твары. Усмешка і слёзы на сівых старэчых вусах. Яму будзе для каго жыць. У яго нібы пасялілася ў душы маленькае сонца. І гэта выдатна.

      – Ну, раз сам прадавец шчасця стаў шчаслівым чалавекам, тады сапраўды шчасце ёсць. Мабыць, я і зноў буду купляць у вас шары.

      Я ўсміхнулася, а ён уручыў мне шары. Паглядзеўшы на іх, я ўбачыла, што яны аранжавыя, падыходзяць гэтай восені.

      І я ўжо сама набрала нумар.

      – Нешта здарылася? – спытаў ён.

      – Не. Проста я купіла шары ў прадаўца шчасця.

      Ён доўга маўчаў, пачуўшы гэтую навіну. Потым не вытрымаў, спытаў:

      – Якія яны?

      – Восеньскія.

      Я пачула, што ён уздыхнуў. Або ўсміхнуўся. У любым выпадку, гэта былі ўспаміны. І я падумала: самыя шчаслівыя нашы з ім успаміны – гэта ўспаміны аб нашых сустрэчах з прадаўцом шчасця. Або – з нашай надзеяй, што, у прынцыпе, адно і тое ж.

      – Куды вы цяпер накіроўваецеся?

      – Буду блукаць па горадзе. Зайду ў крамы, дзе яна бывала, можа, хтосьці яе ўспомніць…

      – Так, мабыць, зайдзіце ў крамы… – у яго голас ізноў вярнуўся сум, і ён выключыў тэлефон.

      Зрэшты, такое наша жыццё – пярэстае покрыва, шытае рознымі ніткамі радасці і смутку…

      За гэтыя некалькі дзён я прайшла тымі мясцінамі, дзе магла быць яна – гэтая дзіўная дзяўчына чужой восені. Ніхто нічога не чуў аб ёй, але адзін чалавек сказаў, што я да яе вельмі падобная. Вонкава. Мусіць, гэта быў жарт, але ўсё ж я прыгледзелася да сябе і параўнала з тым фотаздымкам. Гэта стала для мяне адкрыццём – сапраўды, мы падобныя ў шматлікіх рысах. Вось толькі ў сутнасці сваёй мы – розныя.

      Потым я дастала фотаздымак і зноў, але ўжо больш уважліва, паглядзела на гэтую дзяўчыну. Яна ўсміхалася ў камеру, але ўсміхалася нібы не для сябе. І раптам я зразумела – яна ўсміхалася таму, хто фатаграфаваў яе. Але хто гэта быў? Той хлопец? Я зусім на яго забылася. Як жа гэта далікатна распытаць аб ім – здалёку, быццам я не чытала зялёнага нататніка?

      Я набрала нумар, хоць было даволі позна.

      – У мяне ёсць ідэя, як знайсці яе. Ідэя, якую я хачу праверыць. Мне здаецца, гэта дакладны ход.

      – Што?

      – Справа ў тым, што я цяпер уважліва вывучыла фатаграфію. Хачу спытаць: хто іх фатаграфаваў?

      Я пачула, як ён уздыхнуў – цяжка і стомлена.

      – Вы думаеце, я дурань? Я і сам гэта зразумеў. І таксама хацеў бы ведаць, хто быў гэтым чалавекам. Гэта тупік. Лепш прайдзіцеся яе мясцінамі – раптам хтосьці чуў пра яе.

      – Але я пабывала амаль усюды.

      – Амаль? – у яго голасе чулася ці то канчатковая стомленасць,