Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1385-3



Скачать книгу

Алена, што робіш?

      Дзяўчына хутка прачытала, зірнула ў люстэрка, зноўку зразумела, што яна самая прыгожая, і з раздражненнем, што хлопец адарваў яе ад любімай справы, адказала:

      – Нічога… збіраюcя гуляць…

      Тэлефон апынуўся ў руках, а сама яна стаяла насупраць люстэрка. Дзяўчына зрабіла дзясятак-другі фотаздымкаў, і адзін з іх адразу ж выклала ў інтэрнэт.

      – Дык давай разам! Пагуляем удваіх…

      – Ну… не ведаю…

      – Давай… Сонейка!

      – Добра… згодная…

      – У колькі ты можаш?

      – Калі з табой, то мне трэба шмат часу яшчэ…

      – На што, Алена?

      – Ну як? Каб сабрацца…

      Узрадаваная дзяўчына легла ў ложак і пачала пісаць далей:

      – Вольга, ты тут?

      – А дзе ж яшчэ?

      – Слухай!

      – Што?

      – Хлопец з’явіўся адзін, клёвы такі, пагуляць хоча. Пойдзем з намі.

      – Навошта?

      – Ну як… Я мала ведаю яго, затое паглядзіш, ацэніш… І гэта, блін… Пакліч Яню з Кірылам, каб кампанія была.

      – Алена, ну дзе ты? У колькі?

      – Зміцер, пад’язджай а дваццаць другой гадзіне да крамы «Бусел».

      – Добра.

      – Толькі гэта…

      – Што? Усё, што хочаш!

      – Я з сябрамі буду. Ты не супраць?

      – Не… Канешне ж, не…

      – Ну і добра…

      – Хаця… Можа, мы лепш толькі ўдваіх? Навошта яны?

      – Не… Магчыма, потым, калі…

      Зміцер прыйшоў трошкі раней і чакаў. Ён быў моцна закаханы, таму хваляваўся і саромеўся яе сяброў. Пільна адсочваў усе бакі вуліцы. І ўсё ж яны з явіліся нечакана.

      – Вітаю! Што будзем рабіць? – запыталася Алена, якая спынілася за два крокі ад яго. – Куды пойдзем?

      – Давайце ў парк, – уважліва разглядаючы Зміцера, уставіла Вольга.

      – Добра! – радасна сказаў ён.

      – Толькі з півам! – уставіў Кірыл.

      – Канешне! Не з пустымі ж рукамі ісці,– дадала Вольга.

      На твары Зміцера з’явіўся выраз агіды і прыкрасці.

      – Зміцер, ты ж будзеш піва? – трошкі заклапочана запыталася Алена.

      – Так… вядома ж… Пойдзем выбіраць…

      Хлопец не рашыўся выказаць нязгоду, каб не рызыкаваць каханнем.

      Ад хвалявання ён вельмі баяўся дакрануцца да Алены, сказаць нешта не тое, таму трымаўся трошкі воддаль. І яна не спяшалася набліжацца, бо ведала, што пакуль Зміцер хвалюецца, пакуль нічога не дазволена, ён будзе выконваць усе яе капрызы.

      Хоць хлопец і лётаў вакол Алены, аднак Вольга пачала праяўляць да яго цікавасць. Шматлікія позіркі, размовы, прапановы. Вользе таксама спадабаўся новы знаёмы, і яна паводзіла сябе больш адкрыта, не была такой непадступнай, як Алена. На нейкае імгненне Зміцер пачаў рэагаваць на ўвагу дзяўчыны. І тут жа Алена хутка адышлася ад яго і прытворна засумавала. Зміцер падбег да яе:

      – Што здарылася? Чаго ты такая сумная?

      – Я?.. Не… Усё добра.

      – Я ж бачу, што